17 красавiка 2024, Серада, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Ціханоўскі пра $900 тысяч: Вакульчык падкінуў

40
Сяргей Ціханоўскі пра $900 тысяч: Вакульчык падкінуў
СЯРГЕЙ ЦІХАНОЎСКІ
ФОТА: ВАСІЛЬ МАЛЧАНАЎ/«БЕЛСАТ»

Народны блогер вітаў на судзе паплечнікаў словамі «Стоп таракан!».

Народнаму блогеру Сяргею Ціханоўскаму на судзе ў Гародні ў рэжыме анлайн далі яшчэ 15 дзён за нібыта непадпарадкаванне міліцыі на пікеце 29 траўня, паведамляюць праваабаронцы. Сяргей Ціханоўскі сваю віну не прызнае.

«Была вялізная чарга людзей, якія стаміліся ад хлусні і прыйшлі, каб паставіць свае подпісы. Іх было шмат не толькі ў Горадні, але і ў іншых гарадах», - цытуе народнага блогера «Радыё Свабода».

Далей ён заявіў, што невядомыя зладзілі правакацыю «на загад, я думаю, дыктатара Лукашэнкі». Са слоў Ціханоўскага, улады асцерагаліся, што тысячы людзей захочуць пакінуць свае подпісы за Ціханоўскага.

«Бо ён кажа, што ў яго рэйтынг 80 адсоткаў, а напраўду ў яго 3 адсоткі», - гэтымі словамі блогер выклікаў смех у зале суда.

У перапынку перад абвяшчэннем прысуду Ціханоўскі паспеў пагутарыць з прысутнымі ў зале. Блогер вітаў сваіх паплечнікаў словамі «Стоп таракан!». Прысутныя ў зале адказалі на прывітанне тым жа папулярным лозунгам.

Сяргей Ціханоўскі таксама паспеў пракаментаваць нібыта знойдзеныя ў яго $900 тысяч. На відэа з залы суда ён сказаў, што грошы, якія знайшлі ў яго дома, не яго: іх яму падкінуў Вакульчык.

«Ну гэта [кіраўнік КДБ Валерый] Вакульчык падкінуў на распараджэнне Лукашэнкі. Гэта яшчэ ўсё было вядома ў Горадні, ён жа заявіў у Горадні, што «ў іх грошы там нейкія». Гэта сам Лукашэнка сказаў, толькі потым падкінулі. Калі вы паглядзіце храналогію», - сказаў Ціханоўскі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках