26 красавiка 2024, Пятніца, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі беларусаў жывуць за рысай беднасці

10
Стала вядома, колькі беларусаў жывуць за рысай беднасці

У лідарах спісу - Магілёўская вобласць.

За рысай беднасці ўсё яшчэ жыве кожны пяты жыхар краіны. Да такой высновы прыйшлі аўтары даследавання BEROC, паведамляе «Белсат».

Навуковы супрацоўнік BEROC Алег Мазоль вывучыў узровень дабрабыту насельніцтва Беларусі і прыйшоў да высновы, што ў 2019 годзе ўзровень абсалютнай беднасці знізіўся на 2,4 адсоткі - з 23,9% да 21,5% ад агульнай колькасці насельніцтва. Годам раней колькасць малазабяспечаных скарацілася на 6,6 адсотка.

Сярод рэгіёнаў самай беднай застаецца Магілёўская вобласць - у 2019 годзе там быў 31% малазабяспечаных жыхароў. За апошні год гэты паказчык вырас і ў Менску - з 8,6% да 13,1% і ў Віцебскай вобласці - з 25% да 27% насельніцтва.

Зменшылася колькасць бедных у Менскай і Гарадзенскай абласцях - з 25,4% да 17,8% і з 23,1% да 17% адпаведна.

Цяперашні эканамічны крызіс пагражае значным павелічэннем долі беднага насельніцтва ў асноўным за кошт найбольш уразлівых груп: гэта дзеці, шматдзетныя сем'і і жыхары сельскай мясцовасці.

Тым часам паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць малазабяспечаных у Беларусі ў 2019 годзе складала ўсяго 5%. Розніца можа быць звязаная з адрозненнем у метадалогіі даследавання. Метад BEROC, рэкамендаваны Сусветным банкам, грунтуецца на разліку абсалютнай лініі беднасці з выкарыстаннем метаду ацэнкі выдаткаў на задавальненне базавых патрэбаў. Белстат жа адносіць да бедных людзей тых, хто мае менш за бюджэт пражытковага мінімуму.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках