26 красавiка 2024, Пятніца, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пад намі тоны вады, мы жывём на балоце»

2
«Пад намі тоны вады, мы жывём на балоце»
Иллюстрационное фото

Магілёўцы абураныя тым, што чыноўнікі іх ігнаруюць.

Людзі на балоце - так можна сказаць пра жыхароў дома 187 па вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве, піша сайт mogilev.online.

Склеп дома нагадвае вялізны басейн, а ў кватэрах першага паверха ўжо шмат гадоў стаіць прытхласць і цвіль. Адказнае ЖЭУ-21 праблему не вырашае.

Падчас кожнага дажджу вакол дома стаіць балота, а ўся вада сцякае ў склеп, дзе знаходзяцца розныя сістэмы, якія кантралююць працу 9 дамоў.

Апошні выпадак - праз вільготнасць у цеплавым вузле выйшла з ладу абсталяванне і ва ўсім доме два тыдні не было гарачай вады. Тады начальства ўсё-такі адрэагавала: прыехалі, адпампавалі частку вады, а тыя 50 см вадкасці, што засталіся, вырашылі, што высахнуць, калі проста адкрыць склеп.

Калі жыхары дома ізноў сталі тэлефанаваць і патрабаваць развязаць праблему, майстры проста зачынілі падвал на замок, каб туды ніхто не спускаўся.

Журналісты наважылі пагутарыць з начальнікам ЖЭУ-21 Аляксандрам Ганчаровым, але безвынікова - слухаўку ніхто не ўзяў.

Начальніца ЖРЭУ Таццяна Касаткіна, якая кантралюе іх працу, абяцала прыехаць на месца, аднак яе ніхто так і не дачакаўся, пасля на званкі жыхароў зноў не адказвалі. Дакуль людзям «жыць на вадзе» - ніхто не ведае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках