26 красавiка 2024, Пятніца, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шурыка зліваюць

9
Шурыка зліваюць

Яго лёс ужо вызначаны.

Шурыка зліваюць, і лёс Лукашэнкі ўжо вызначаны. Глядзіце новы выпуск на канале відэаблогера Алеся Круткіна, піша Telegram-канал «Баста!».

«Цяпер час рэгістрацыі народных кандыдатаў. За Віктара Бабарыку і Святлану Ціханоўскую падпісаліся 600 000 чалавек. Гэта абсалютны рэкорд за ўсе гады існавання незалежнай Беларусі! І калі іх не зарэгіструюць, мы выйдзем на вуліцы!

Няхай Лукашэнка зноў замыкаецца ў сваёй шафе і сядзіць дрыжучы, у абдымку са сваёй улюбёнай моллю. Бо прусак баіцца ўжо нават уласнага ценю. Паглядзіце, ён за апошні год памяняў амаль усіх сілавікоў: міністра абароны, старшыню Савета бяспекі, міністра ўнутраных спраў, кіраўніка генеральнага штаба, кіраўніцтва дзяржкантролю і вайсковай выведкі. Гэты баязлівец ужо абмачыў свае штонікі, і, ліхаманкава скачучы, пакуе свае валізкі.

Уся краіна супраць трохпрацэнтнага: лекары, настаўнікі, чыноўнікі, войска, і нават міліцыянты. І хоць гэты вар'ят жыве ў нейкай паралельнай рэальнасці, але нават ён разумее, што яго можа чакаць лёс Чаўшэску. Хутка многія топ-чыноўнікі і вярхушка спецслужбаў, падобна Герынгу і Гімлеру ў красавіку 1945, будуць весці перамовы з Захадам за спінай у свайго аграрнага фюрэра. А, можа, ужо вядуць.

Шурыка зліваюць і лёс Лукашэнкі ўжо вырашаны».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках