26 красавiка 2024, Пятніца, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: У Трамп і Байдэна рознае бачанне «нормы» для Амерыкі

3
WSJ: У Трамп і Байдэна рознае бачанне «нормы» для Амерыкі
Фота: Carlos Barria/Mark Makela/Reuters

Байдэн і Трамп прапануюць розныя шляхі вяртання да нармальнага жыцця пасля пандэміі.

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года рэспубліканская і дэмакратычная версіі вяртання да нармальнага жыцця кардынальна адрозніваюцца, паведамляе Wall Street Journal (пераклад - zn.ua).

Што такое норма?

У эпоху пандэміі каранавіруса ўзнікае ўсё больш дыскусій аб «новай рэчаіснасці». Аднак абодва кандыдаты ў прэзідэнты ЗША: і цяперашні прэзідэнт Дональд Трамп, і былы віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн напраўду абяцаюць вяртанне да звыклай, «старой» нармальнасці, хоць і рознымі шляхамі.

Байдэнаўская Амерыка

Вось што абяцае Байдэн: пасля знясільваючых 4 гадоў Трампа, калі кожны дзень прыносіў новыя супярэчнасці, а Вашынгтон ператварыўся ў сусветную сталіцу драмы, менавіта ён верне больш нармальны спосаб улады і жыцця грамадзян.

У гэтай новай-старой версіі нармальнасці дзяржаўныя інстытуцыі не будуць зазнаваць нападкі, да навукоўцаў пачнуць прыслухоўвацца, дэмакраты і рэспубліканцы стануць сапраўды шукаць кампрамісныя развязанні, а вера ў міжнародныя альянсы вернецца.

У байдэнаўскай версіі нармальнасці краіна зможа дасягнуць расавай справядлівасці нават пасля сітуацыі з забойствам Джорджа Флойда: дзякуючы традыцыйным рычагам уплыву, якімі валодае і ўлада, і грамадзяне.

Байдэн сцвярджае: часта нават у самыя змрочныя часы ЗША ўдавалася дасягнуць прагрэсу. Ён заклікаў грамадзян быць «Амерыкай Рузвельта, Марціна Лютэра Кінга і Ніла Армстронга».

Згодна з Байдэнам, Трамп знішчае ўсе законы, якія абараняюць дэмакратыю, законы, якія стварылі адзіную нацыю, нацыю, якая ўвесь час мае патрэбу ў рэформах. Мэсэдж Байдэна такі: змены магчымыя толькі дзякуючы традыцыйным інструментам дэмакратыі.

Паралельная рэальнасць Трампа

Трамп даў зразумець, што ён прапануе зусім іншае бачанне нормы. Ён паабяцаў вяртанне да тых часоў, калі «заснавальнікаў амерыканскай нацыі ўважалі за прарокаў, а не злыдняў - і, вядома ж, да тых часоў, калі статуі Хрыстафора Калумба і герояў-канфэдэратаў не руйнавалі, а дэманстранты не захоплівалі цэлыя кварталы амерыканскіх гарадоў».

«Наша нацыя становіцца сведкай неміласэрнага вынішчэння нашай гісторыі і каштоўнасцяў, дыскрэдытацыі нашых герояў, ідэалагізацыі нашых дзяцей, - заяўляе ў сваіх прамовах Трамп. - Раз'юшаныя натоўпы спрабуюць знесці статуі нашых заснавальнікаў, сцерці нашы святыя помнікі і пакласці пачатак гвалту ў нашых гарадах. Многія не ведаюць, навошта гэта ўсё, але некаторыя добра разумеюць, што робяць. Ён не згадваў Джорджа Флойда.

Ідэя вяртання да культурных нормаў, якія, на думку ягоных прыхільнікаў, цяпер пад пагрозай, заўсёды была часткай рыторыкі Трампа, і гэтая ідэя становіцца ўсё больш выразнай на фоне нядаўніх падзей.

Руйнаванне помнікаў у ЗША стала для Трампа метафарай «маштабным ударам супраць традыцыйнай амерыканскай культуры», бо, згодна з ідэалогіяй левага крыла, «усе нацыянальныя сімвалы павінны быць знішчаныя, як і памяць пра нацыянальную спадчыну Амерыкі».

І, вядома ж, Трамп абяцае хуткае аднаўленне эканомікі, нягледзячы на ўсплёск каранавіруснай інфекцыі за апошнія некалькі тыдняў. Ён быццам спрабуе вярнуцца да нармальнасці, нягледзячы на вірус - і ў тое, што гэта сапраўды магчыма, горача вераць ягоныя прыхільнікі.

У адрозненне ад Трампа Байдэн падкрэслівае, што нармальная эканоміка адновіцца толькі дзякуючы бесперапынным дзеянням улады для стрымлівання віруса: кампаніі папулярызацыі нашэння масак, маштабнае тэставанне, праграмы дапамогі малому бізнэсу.

Нарэшце, абодва кандыдаты ўсведамляюць, што амерыканцы занепакоеныя трывогай і нестабільнасцю, аднак усё яшчэ хочуць верыць, што «старая нармальнасць» дагэтуль магчымая. Аднак цяжка ўявіць два больш палярныя ўяўленні аб тым, якой павінна быць норма.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках