26 красавiка 2024, Пятніца, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштуюць дамы і хутары за гадзіну язды ад Менска

18
Колькі каштуюць дамы і хутары за гадзіну язды ад Менска
ФОТА: ВАДЗІМ ЗАМІРОЎСКІ, TUT.BY

У агляд трапілі тыя, якія стаяць прама на беразе рэк і азёр.

Tut.by наважыў высветліць, які цяпер кошт на нерухомасць у вёсках за гадзіну язды ад Менска. У гэты агляд патрапілі вёскі і хутары ў гарадзенскім напрамку, якія стаяць прама на беразе рэк і азёр. Дзе-нідзе дамы каштуюць і напраўду «капейкі».

«Прадаецца дужы дом з вялікім участкам, побач лес, возера/рака» - такія прапановы заўсёды прыцягваюць увагу менчукоў, занятых пошукам месца пад лецішча ці загарадны дом.

У апошнія гады стаў папулярным менавіта Гарадзенскі кірунак - побач з выдатнай трасай М6 знаходзіцца Налібоцкая пушча, працякаюць Іслач, Нёман, Заходняя Бярэзіна. Галоўнае - праз гадзіну ўжо можна забыцца пра гарадскі шум і мітусню - адносна побач ёсць і дзікая прырода, і невялікія ціхія вёскі з таннымі дамамі.

Ракаў і наваколлі менчукі аблюбавалі ўжо даўно, таму знайсці ўчастак ніжэй за 15 тысяч даляраў не атрымаецца. Варта праехаць крыху далей - на большым аддаленні кошты рэзка ідуць уніз.

Напрыклад, ужо за 60 км ад сталіцы і за 2,5 км ад трасы Менск - Горадня ў вёсцы Яцкава-Карчамныя старая хата з гаспадарчай пабудовай прадаецца за 8,5 тысячы даляраў. Агульная плошча дома - 52,6 м2, печ з ляжанкай, вялікае драўлянае дапаможнае памяшканне з вялікім склепам, уваход з сенцаў. На ўчастку ёсць калодзеж, дашчаны гараж і вялікі драўляны хлеў 5 на 20 метраў. Асфальтаваная дарога да хаты, 100 метраў да лесу і ракі Іслач.

ФОТА З САЙТА: TUT.BY

Хутар Белы Бераг у Налібоцкай пушчы на беразе Іслачы (85 км ад МКАД) прадаюць за 10,5 тысячы даляраў. Уладальнікам абяцаюць дзікую прыроду - ласі і казулі ходзяць даслоўна пад вокнамі. Пры гэтым да трасы М6 усяго 3 км.

ФОТА: REALT.BY

Дыхтоўны дом можна знайсці і на ўскраіне вёскі Каліварыя (86 км ад МКАД, 10 км ад Валожына). У ім два пакоі, кухня, пярэдні пакой, кладоўка. Побач калодзеж. Ёсць з бярвення хлеў. Да Заходняй Бярэзіны - 4 км. Кошт - 3600 даляраў.

ФОТА З САЙТА: TUT.BY
ФОТА З САЙТА: TUT.BY

У 7 км ад Валожына ў Кражына на беразе Заходняй Бярэзіны прадаецца дом з участкам 20 сотак за 6700 даляраў. Да яго дадаецца калодзеж, сад, глыбокі каменны склеп, хлеў. У доме два пакоі, кухня з расейскай печкай. Дах накрыты бляхай.

ФОТА З САЙТА: TUT.BY
ФОТА З САЙТА: TUT.BY

Варта адзначыць, што пустыя ўчасткі ў гэтых краях таксама ёсць - іх лепш шукаць праз сельсавет і каштуюць яны даволі танна. Напрыклад, у вёсцы Белакорац пусты надзел поруч з Іслачу яшчэ нядаўна можна было купіць за 2 тысячы рублёў.

Сям'я менчукоў купіла дом у вёсцы ў пушчы, перарабіла хлеў у жыллё і ні разу не пашкадавала

У вёсках Налібоцкай пушчы на продаж ёсць і дамы пасля рэканструкцыі - у Яцкава-Млыновых прадаюць лецішча за амаль 30 тысяч даляраў.

ФОТА: REALT.BY

Хочаце поўнай адзіноты і з камфортам? Тады вам на хутар Будзішча (108 км ад МКАД). Там прадаецца драўляны дом 1948 года пабудовы, пасля капітальнага рамонту. У доме тры пакоі, кухня і санвузел, усе камунікацыі, ацяпленне пячное. Агульная плошча - 62,5 м². І 25 сотак зямлі. Прадаецца з мэбляй, посудам і ўсёй тэхнікай. За яго просяць 12 тысяч даляраў.

Варта адзначыць, што ў гарадзенскім напрамку шмат вёсак, побач з якімі няма рэк і азёр. Затое цэннікі на даволі дыхтоўныя дамы тут будуць ніжэйшыя - ад тысячы даляраў.

Калі адмахаць ад Менска па М6 110 км, то можна вывучыць прапановы ў вёсцы Морына на беразе Нёмана. Тут дамы ў цане, і на продаж іх не так ужо і шмат. Але калі вам патрэбны ўчастак са сваім выхадам да ракі, дыхтоўным драўляным домам, гаспадарчыя пабудовы і садам, то такі абыдзецца ў 10-15 тысяч даляраў.

Недалёка ад Морына прадаецца дом у вёсцы Атмінава. У ім прасторныя светлыя пакоі, руская печ, электрычнасць, побач калодзеж. У крокавай даступнасці лес, Нёман працякае непадалёк ад вёскі. За ўсё гэта просяць усяго 3 тысячы даляраў.

ФОТА: GOHOME.BY

Варта адзначыць, што вёскі на Нёмане карыстаюцца вялікай папулярнасцю «дачнікаў» - дамы ахвотна раскупляюцца не толькі менчукамі, але і жыхарамі Навагрудка, якія прыязджаюць сюды на лета.

Гэтыя месцы славяцца сваёй некранутай прыродай і добрай рыбалкай. Папулярнасцю карыстаюцца Гнесічы, Купіск, Дзяляцічы, Мікалаева, Ляхавічы-2 і, вядома ж, Любча (там нават замак ёсць прыгожы). Таму пустых дамоў там практычна няма і цэны на добрыя дамы цяжка назваць «капеечнымі». Напрыклад вось гэты дагледжаны дом у Гнесічах каштуе 8 тысяч даляраў.

ДОМ У ГНЕСІЧАХ
ФОТА З САЙТА: TUT.BY
ФОТА З САЙТА: TUT.BY

Участкі каля ракі, дамы на якіх выглядаюць ужо «стомленымі», прадаюць танней, і кошты на такія пачынаюцца ад паўтары тысячы даляраў. У вёсках «неперспектыўных», за 100-150 км ад Менска, без рэк і лясоў, хаты і ўчасткі і цяпер каштуюць капейкі, але каму яны патрэбныя?

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках