16 красавiка 2024, aўторак, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Ціханоўская: Сяргей зноў у карцары

31
Святлана Ціханоўская: Сяргей зноў у карцары
СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Гэтым разам за тое, што «не пагаліўся».

Блогера Сяргея Ціханоўскага зноў змясцілі ў карцэр СІЗА №1. Гэтым разам за тое, што не пагаліўся, распавяла tut.by Святлана Ціханоўская.

У карцар блогера змясцілі ў пятніцу, 10 ліпеня. На наступны дзень пасля суду, дзе разглядалася яго скарга за змяшчэнне ў карцар папярэднія два разы.

- Я хадзіла да яго ў пятніцу, у мяне прынялі перадачу. Мабыць, у карцар змясцілі пазней. Пакуль кажуць, што ён там прабудзе да аўторка, 14 ліпеня. Выйдзе ён у сераду ці не, мы не ведаем. У яго на гэты момант пяць спагнанняў: папярэджанне, вымова і тры разы змяшчэнне ў карцар. За што яму выносілі папярэджанне і вымову, я не ведаю. У судзе супрацоўнікі СІЗА казалі, што ні павуціна, ні адмова ад галення - гэта не самі парушэнні, за якія чалавека саджаюць у карцар, а тое, што яны паўторныя. То бок, не пагаліўся - табе папярэджанне, два папярэджанні - нагода для змяшчэння чалавека ў карцар, - кажа Святлана Ціханоўская.

Жонка блогера таксама перадала, што Сяргей Ціханоўскі трымаецца мужна, духам не падае і вельмі дзякуе людзям за падтрымку ў выглядзе лістоў.

Нагадаем, першы раз у карцар Сяргея Ціханоўскага змясцілі 13 чэрвеня. 20 чэрвеня працягнулі знаходжанне ў карцары да 26 чэрвеня. Адвакат Ціханоўскага Віктар Мацкевіч распавядаў, што да блогера ўжылі два спагнанні, кожнае - па сем дзён змяшчэння ў карцар.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках