26 красавiка 2024, Пятніца, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будзем маўчаць або змагацца за сваіх лідараў?

21
Будзем маўчаць або змагацца за сваіх лідараў?
ФОТА: TUT.BY

Навіны з ярмошынскага цырка не здзівілі.

Праглынем або адкажам? Будзем маўчаць або змагацца за сваіх лідараў? Зробім выгляд, што нічога страшнага не адбылося або запатрабуем сумленных выбараў і рэгістрацыі самага папулярнага кандыдата ў прэзідэнты? Такія пытанні задае чытач Telegram-канала «Баста!» з Менска:

- Навіны з ярмошынскага цырка не здзівілі. Сёння плюнулі ў твар не толькі амаль 400 тысячам беларусаў, якія паставілі подпісы за Віктара Бабарыку. Плюнулі ў твар нам усім - усім, хто хацеў сумленных выбараў.

Нават ізаляваны, кінуты ў турму Віктар Бабарыка, які з-за кратаў ніяк не зможа весці паўнавартасную агітацыйную кампанію, выявіўся настолькі небяспечным для Сашы, што баязлівы трохпрацэнтны дзед адмовіў яму ў праве быць кандыдатам у прэзідэнты. Спачатку пракруцілі фінт з арыштам Сяргея Ціханоўскага, каб не дапусціць яго вылучэння. Цяпер баршчаварка ўзяла на сябе функцыю пракурора ў зале суда, зачытала з паперкі лухту, у якую не верыць ніхто.

Цяпер толькі ад нас залежыць - праглынем або адкажам, будзем маўчаць або змагацца за сваіх лідараў, зробім выгляд, што нічога страшнага не адбылося або запатрабуем сумленных выбараў і рэгістрацыі самага папулярнага кандыдата ў прэзідэнты.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках