26 красавiка 2024, Пятніца, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША вакцына ад COVID-19 прайшла паспяховыя выпрабаванні на людзях

5
У ЗША вакцына ад COVID-19 прайшла паспяховыя выпрабаванні на людзях

Прэпарат даў моцную імунную рэакцыю.

Патэнцыйная вакцына ад каранавіруса mRNA-1273 біятэхналагічнай кампаніі Moderna з ЗША прайшла паспяховыя выпрабаванні на людзях.

На ранняй стадыі даследаванняў яна выклікала моцную імунную рэакцыю ва ўсіх 45 пацыентаў, паведамляе CNBC. Пасля апублікавання гэтых звестак акцыі кампаніі падскочылі больш чым на 16 адсоткаў.

Падчас выпрабаванняў пацыенты выпрацавалі антыцелы, якія нейтралізуюць вірус, на думку навукоўцаў, з'яўляюцца важнымі для фармавання імунітэту ад новай каранавіруснай інфекцыі. Ацэнка тэрмінаў захавання імунных рэакцый яшчэ працягваецца.

Удзельнікаў выпрабаванняў дзялілі на тры групы, кожная з якіх атрымала адпаведна па дзве дозы 25, 100 або 250 мкг вакцыны.

"Пасля двух прышчэпак вакцына выклікала моцны імунны адказ ва ўсіх удзельнікаў усіх груп", - заявілі ў кампаніі.

Акрамя таго, узровень нейтралізавальных антыцелаў у пацыентаў групы, якая атрымала 250 мкг дозы, быў у чатыры разы вышэйшы, чым у пацыентаў, якія ўжо вылечыліся ад COVID-19.

Агулам удзельнікі выпрабаванняў mRNA-1273 перанеслі добра, аднак больш чым палова паведаміла аб лёгкіх або сярэдніх сімптомах, уключаючы стомленасць, боль у цягліцах або боль у месцы ін'екцыі.

Наступны этап выпрабаванняў вакцыны на людзях плануюць пачаць 27 ліпеня. Тады 30 тысяч чалавек двойчы атрымаюць па 100 мкг патэнцыйнай вакцыны: у першы дзень выпрабаванняў і яшчэ праз 29 дзён. Пры гэтым некаторым з пацыентаў будуць даваць плацэба. За ўдзельнікамі выпрабаванняў будуць назіраць цягам года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках