10 траўня 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы патрабавалі рэгістрацыі сваіх кандыдатаў у прэзідэнты

11
Беларусы патрабавалі рэгістрацыі сваіх кандыдатаў у прэзідэнты
АРХІЎНЫЯ ФОТА GETTY IMAGES

Людзі выходзілі на вуліцы ў розных гарадах.

Беларусы другі дзень запар выйшлі на вуліцы і плошчы гарадоў на падтрымку незарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты.

Сёння дамагацца справядлівасці і выходзіць на пратэсты людзей заклікаў кандыдат у прэзідэнты Валерый Цапкала. У інтэрнэце і сацыяльных сетках многія ўдзельнікі ўчорашніх акцый таксама заклікалі беларусаў выйсці на цэнтральныя вуліцы і плошчы сваіх гарадоў.

Сёння - першы дзень дазволенага этапу агітацыі за кандыдатаў у прэзідэнты. Людзі вырашылі скарыстацца сваім законным правам на легальныя пікеты.

22.11 У Менску падчас пратэстаў 15 ліпеня затрымалі журналіста «Радыё Свабода» Антона Трафімовіча і пазаштатную карэспандэнтку БелаПАН Віялету Саўчыц. Журналісту Антону Трафімовічу падчас затрымання ў Менску сілавікі разбілі нос.

21.33 Сталічныя веласіпедысты, як заўсёды, на вышыні. У Менску стартаваў шматлікі велапрабег салідарнасці.

21.29 На пратэст сёння выйшлі і жыхары Асіповічаў.

21.08 У Светлагорску пачаўся першы велапрабег салідарнасці. Веласіпедысты актыўна ўдзельнічаюць у пратэстах у Менску і іншых гарадах.

20.48 Кіроўцы працягваюць гучна пратэставаць у Менску. Глядзіце відэа са скрыжавання праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава.

20.44 Тысячы чалавек патрабавалі сёння ў Менску рэгістрацыі сваіх кандыдатаў у прэзідэнты: з'явіўся яркі фотарэпартаж.

20.12 Менская Няміга пратэстуе: аўтамабілісты сігналяць, не перастаючы.

20.08 У раёне Акадэміі Навук аўтамабілісты актыўна нагадваюць менчукам пра пратэст і барацьбу за сваіх кандыдатаў у прэзідэнты.

20.06 Гамельчукі збіраюцца ля будынка цырка на вуліцы Савецкай.

20.05 Увесь праспект Незалежнасці ў Менску ад станцыі метро «Маскоўская» да Акадэміі навук гудзе.

20.01 У Пінску людзі збіраюцца каля крамы «Алмі» на вуліцы Цэнтральнай.

19.57 Кіроўцы падтрымліваюць сігналамі пратэсты ў цэнтры Менска: натхняльнае відэа.

19.55 Цэнтр Менска, вуліца Няміга і праспект Машэрава гудуць!

19.50 Людзі сабраліся каля цэнтральнага чыгуначнага вакзалу ў Менску, заходзяць у будынак вакзала, пляскаюць у ладкі, падтрымліваюць сваіх кандыдатаў у прэзідэнты.

19.47 Жыхары Віцебска сабраліся каля бізнес-цэнтра «Марка-сіці», у Бабруйску - каля парку 50-годдзя ВЛКСМ, у Барысаве выйшлі на галоўную гарадскую плошчу.

19.37 Людзі фармуюць чаргу да паштовага аддзялення на вакзале. Да іх рухаецца блізу сотні чалавек, каб далучыцца.

19.30 Беларусы ідуць у бок вакзала ў Менску, частка людзей стаіць каля Галоўпаштамта. Аўтамабілісты актыўна сігналяць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках