26 красавiка 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПА АБСЕ абвінаваціла беларускія ўлады ў парушэнні абавязальніцтваў у рамках арганізацыі

8
ПА АБСЕ абвінаваціла беларускія ўлады ў парушэнні абавязальніцтваў у рамках арганізацыі

Афіцыйны Менск раскрытыкавалі за метады правядзення выбарчай кампаніі.

Адсутнасць своечасовага запрашэння ад Беларусі для назірання за выбарамі парушае абавязальніцтвы краіны ў межах АБСЕ, гаворыцца ў супольнай заяве старшыні камітэту Парламэнцкай асамблеі АБСЭ ў дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях Кірыякаса Хаджыяні, ягонага намесніка Майкла Георга Лінка і дакладчыка камітэта Кары Хенрыкс. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.

Напярэдадні Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ абвясціла, што не будзе накіроўваць у Беларусь назіральную місію ў сувязі з тым, што адсутнасць своечасовага запрашэння не дазваляе правесці паўнавартаснае назіранне за ўсімі этапамі выбарчага працэсу. Увечары 15 ліпеня МЗС Беларусі паведаміў, што накіраваў запрашэнні міжнародным назіральнікам.

«Усе дзяржавы – удзельніцы АБСЕ абавязаныя ў адпаведнасці з Капенгагенскім дакументам АБСЕ 1990 года садзейнічаць назіранню за выбарамі з боку іншых дзяржаваў-удзельніцаў, – заявілі Хаджыяні, Лінк і Хенрыкс. – Тое, што Беларусь да гэтага часу не запрасіла АБСЕ назіраць за яе прэзідэнцкімі выбарамі 9 жніўня, фактычна перашкаджае назіранню за ключавымі часткамі выбарчага працэсу, як фармаванне выбарчых камісій і рэгістрацыя кандыдатаў. Хоць Парламенцкая асамблея не планавала ажыццяўляць назіранне праз пандэмію COVID-19, мы вельмі шкадуем, што адсутнасць запрашэння нашым партнёрам у БДІПЧ перашкодзіла ім ажыццяўляць якую-небудзь дзейнасць у назіранні за выбарамі».

У заяве таксама выказваецца заклапочанасць затрыманнямі патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты і актывістаў апазіцыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках