26 красавiка 2024, Пятніца, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багацце кіраўніка Amazon дасягнула рэкорднай адзнакі

5
Багацце кіраўніка Amazon дасягнула рэкорднай адзнакі
ДЖЭФ БЭЗАС
ФОТА: ЕРА

Маёмасць самага багатага чалавека ў свеце павялічылася на $56,7 млрд.

Маёмасць самага багатага чалавека ў свеце, кіраўніка амерыканскай карпарацыі Amazon Джэфа Бэзаса яшчэ больш вырасла і склала рэкордны паказчык - 171,6 мільярды даляраў. Гэта адбылося праз рост кошту акцый кампаніі, піша korrespondent.net са спасылкай на Bloomberg.

Так, Бэзасу належаць 11% акцый Amazon. Іх кошт павялічыўся на 4,4%, да рэкордных 2 878,7 даляраў за штуку. Адзначаецца, што толькі за першую палову 2020 года бізнэсовец разбагацеў на 56,7 мільярда даляраў.

У красавіку часопіс Forbes трэці раз запар назваў Джэфа Бэзаса самым багатым чалавекам на планеце. На той момант ягонае багацце налічвала 113 мільярдаў даляраў.

На другім месцы сярод найбагацейшых людзей - заснавальнік карпарацыі Microsoft Біл Гэйтс (98 мільярдаў даляраў). На трэцім - генеральны дырэктар французскай групы кампаній LVMH (Louis Vuitton Moet Hennessy) Бэрнар Арно з 76 мільярдамі даляраў.

Бэзас заснаваў Amazon у 1994 годзе. Кампанія прадае тавары і паслугі праз інтэрнэт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках