26 красавiка 2024, Пятніца, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калгас на радзіме «Сашы 3%» прыйшоў у заняпад

14
Калгас на радзіме «Сашы 3%» прыйшоў у заняпад
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: TUT.BY

Прэміі рабочым усталююць на ўзроўні 0%.

Пакуль Лукашэнка актыўна вяшчае чарговую лухту пра стабільнасць, ворагаў вакол і ашуканцаў, сітуацыя ў эканоміцы працягвае імкліва пагаршацца. І яскравы прыклад таму - ААТ «Александрыйскае», піша тэлеграм-канал Nexta.

Так, вы зразумелі ўсё правільна. Гэта велізарны сельскагаспадарчы комплекс у Александрыі, роднай вёсцы кіраўніка. Як кажуць працаўнікі прадпрыемства, ужо які месяц сітуацыя з грашыма і заробкам працягваецца пагаршацца. А цяпер і зусім дайшло да таго, што прэміі рабочым усталююць на ўзроўні 0%. Прасцей кажучы, прэмій не будзе зусім. І гэта не ўсё - на 25% знізяць надбаўкі за складанасць і напружанасць працы.

Цікава, як жа так атрымліваецца, што нават калгас у роднай вёсцы Трохпрацэнтны не ў стане ўтрымліваць на паверхні?

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках