26 красавiка 2024, Пятніца, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Telegram у тэставым рэжыме з'явіліся відэазванкі

4
У Telegram у тэставым рэжыме з'явіліся відэазванкі

Інструкцыя.

Мэсэнджар Telegram выпусціў абноўленую версію прыкладання для iOS, у якой у тэставым рэжыме з'явілася магчымасць рабіць відэазванкі. Аб гэтым 26 ліпеня паведамляе gordonua.com са спасылкай на «Код Дурава».

У выданні распавялі, што актываваць функцыю можна наступным чынам:

спампаваць версію 6.3;

- націснуць 10 разоў на значок «Налады» (Settings), пасля чаго адкрыецца дэбаг-меню (Debug);

уключыць у меню «Эксперыментальныя функцыі» (Experimental feature).

- Пасля гэтага ў профілях карыстальнікаў з'явіцца значок Video call.

- Суразмоўцы таксама павінны актываваць у сябе эксперыментальныя функцыі для здзяйснення відэазванкоў, дадае выданне.

У афіцыйным абнаўленні ад кампаніі пра відэазванкі не паведамляецца. Сярод новаўвядзенняў версіі 6.3 называюць магчымасці ўсталёўваць відэааватар, перасылаць файлы да двух гігабайт і глядзець дэталёвую статыстыку ў групах на больш чым 500 чалавек. Таксама дададзеныя некаторыя новыя аніміраваныя эмадзі.

Функцыю званка ў мэсэнджар Telegram дадалі ў сакавіку 2017 года. Усе званкі зашыфраваныя. Да гэтага ў Telegram былі даступныя толькі звычайныя паведамленні і SMS.

Telegram - бясплатны мэсэнджар. Ён быў распрацаваны заснавальнікам сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» расейцам Паўлам Дуравым. Першы кліент Telegram для прылад на платформе iOS быў прадстаўлены 14 жніўня 2013 года. Колькасць актыўных карыстальнікаў сэрвісу на красавік 2020 года складала больш за 400 млн чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках