Юны баец з Ракава выступіў супраць «таракана»
1- 3.07.2020, 9:30
- 19,124
Відэафакт.
Учора ў Беларусі прайшоў юбілейны, дзясяты Флэш-моб салідарнасці. Беларусы з розных гарадоў адчынялі вокны кватэр, выходзілі на балконы, пляскалі, стукалі ў рондалі, уключалі музыку.
Юны баец з Ракава падчас учорашняга флэш-мобу салідарнасці выступіў супраць «таракана».
Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэш-моб салідарнасці. Мэта акцыі - падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашае жыццё і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.
Штодзень а 19:00 на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэр, выходзім на балконы, пляскаем у ладкі, бразгаем рондалямі або ўключаем музыку. Толькі 2 хвіліны - але штодзень і да перамогі!