12 жнiўня 2020, Серада, 4:30
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Майк Пампэа: Выбары ў Беларусі павінны быць свабоднымі і справядлівымі

18
Майк Пампэа: Выбары ў Беларусі павінны быць свабоднымі і справядлівымі
МАЙК ПАМПЭА
ФОТА: REUTERS

ЗША будуць падтрымліваць імкненне беларускага народа да дэмакратыі.

Дзяржсакратар ЗША ЮМайк Пампэа заклікаў беларускія ўлады «зрабіць усё, што ад іх залежыць, каб будучыя выбары былі свабоднымі і справядлівымі», паведамляюць naviny.by.

«Гэта ўключае ў сябе права ўдзелу ў выбарчай кампаніі шырокага кола кандыдатаў, права грамадзян мірна збірацца і свабодна выказваць сваё меркаванне, а таксама адкрыты і справядлівы падлік галасоў. Усе гэтыя фундаментальныя свабоды неабходныя для забеспячэння далейшай незалежнасці і суверэнітэту Беларусі», - гаворыцца ў заяве Пампэа, апублікаванай на сайце амбасады ЗША.

Паводле слоў дзяржсакратара, Злучаныя Штаты рашуча падтрымліваюць нязменныя памкненні беларускага народа да дэмакратычных прынцыпаў, якія ўключаюць усеагульныя свабоды, грамадзянскія правы і вяршэнства закона.