26 красавiка 2024, Пятніца, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы самы папулярны смартфон у свеце

13
Названы самы папулярны смартфон у свеце

У другім квартале 2020 года лідар змяніўся.

У свеце змяніўся самы папулярны смартфон. Кітайская Huawei ў другім квартале 2020 года абагнала паўднёвакарэйскую Samsung у сусветных продажах, піша lenta.ru Bloomberg.

Прычынай лідарства кітайскага тэхналагічнага гіганта стаў не рост продажу, а меншае падзенне, чым канкурэнтаў Samsung і Apple, якія напераменку займалі першае месца ў апошняе дзясяцігоддзе. Продажы Huawei ў красавіку-чэрвені знізіліся толькі на 5 адсоткаў, у той час як у Samsung яны абрынуліся на 30 адсоткаў.

Спецыялісты адзначаюць, што кітайская кампанія па максімуму скарысталася апераджальным аднаўленнем эканомікі КНР. Калі б не каранавірус, такі сцэнар лідарства быў бы немагчымы. Аднак кітайскай кампаніі будзе цяжка захаваць статус-кво праз ЗША. У Вашынгтоне Huawei абвясцілі пагрозай нацыянальнай бяспецы, каб перашкодзіць выкарыстанню абсталявання кампаніі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках