27 красавiка 2024, Субота, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байкот тэхагляду набыў масавы характар

19
Байкот тэхагляду набыў масавы характар

За паўгода ТА прайшло на 35% менш аўто, чым год таму.

За шэсць месяцаў гэтага года было выдадзена крыху больш за 361 тысячу дазволаў на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. Гэта на 35 адсоткаў менш, чым за аналагічны перыяд 2019 года. Пра гэта паведамляе УП «Белтэхагляд».

Усяго за шэсць месяцаў 2020 года было выдадзена 361 205 дазволаў. А вось за такі ж перыяд летась – 556 701. Атрымліваецца, колькасць аўтамабіляў з пройдзеным тэхаглядам скарацілася на 35,1 адсотка. Самае вялікае падзенне – у Гомельскай і Гарадзенскай абласцях (на 37,3 і 37,2 адсотка адпаведна).

Пры гэтым у Менску ТА прайшлі 67 115 аўтамабіляў, год таму – больш за 102 тысячы.

Летась тэхагляд прайшлі 1 млн 150 тысячаў аўтамабіляў, пры тым, што ў краіне было зарэгістравана 4 млн 380 тыс. транспартных сродкаў, нагадвае tut.by.

Такое масавае ігнараванне тэхагляду звязанае з нежаданнем кіроўцаў плаціць гэтак званы дарожны падатак. Яго ўвялі ў 2014 годзе, і з тых часоў колькасць машынаў з пройдзеным ТА пачатак скарачацца. Цяпер «дарожны падатак» трэба аплачваць адразу за ўвесь перыяд дазволу на допуск да руху – гэта значыць да наступнага ТА. Для новых аўтамабіляў гэты тэрмін складае 2 гады.

Улады ўжо не першы год абяцаюць перагледзець працэдуру. Напрыклад, прапаноўвалася даць магчымасць плаціць гэты збор раз на месяц і не прывязваць выплату да праходжання тэхагляду. Разглядаўся таксама варыянт уключэння збору ў кошт паліва.

Спачатку адвязку дзяржмыты ад ТА абяцалі з 1 красавіка 2019 года, потым – з 1 ліпеня, потым з 1 студзеня 2020 га. Аднак дакумент так і не быў падпісаны.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках