27 красавiка 2024, Субота, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Увечары нас будзе больш»: Палкоўнік міліцыі падтрымаў Флэшмоб салідарнасці

3
«Увечары нас будзе больш»: Палкоўнік міліцыі падтрымаў Флэшмоб салідарнасці

Галоўнае – правільна растлумачыць.

Жыхарка Менска расказала тэлеграм-каналу «Баста!» паказальную гісторыю.

«У нас у доме жыве адзін самотны дзядзька, палкоўнік міліцыі ў адстаўцы, на пенсіі ўжо даўно, гадоў дзесяць, – піша жыхарка Менска. – Вельмі інтэлігентны і прыемны чалавек.

Ён практычна ні з кім не кантактуе, але калі трэба нешта дапамагчы ў доме ў агульных справах, то ён заўсёды першы. Часта адзін сядзіць на лаўцы і проста з сумным выглядам маўчыць. Муж мой неяк да яго падсеў, пагутарыць, ну, і той яму трохі выліў, як гаварыцца, душу.

Цяжка жыць з тым, у што ператварылася міліцыя, хто з ягоных старых калегаў яшчэ працуе – усе скардзяцца, але прадаўжаюць рабіць тое, што робяць.

А мы, у нас у пад'ездзе атрымліваецца, удзельнічаем у флэшмобе, утрох. Я, муж і сын, тры акны, тры чалавекі. У некалькіх пад'ездах у нас ёсць аднадумцы, і мы нават з імі пазнаёміліся на гэтай глебе.

Іду з крамы сёння, сядзіць на лаўцы наш палкоўнік. праходжу міма, а ён падняўся рэзка і пытаецца, што за канцэрты мы выдаем тут такія незразумелыя.

Я яму тлумачу, што, як і навошта, і галоўнае – чаму гэта важна.

Ён заўсміхаўся. Кажа, добрая ж ідэя. Вось, вечарам будзе нас ужо як мінімум на аднаго больш».

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі – падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашыя жыцці, і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодня а 19-й на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэраў, выходзім на гаўбцы, пляскаем, грукаем у рондалі або ўключаем музыку. Усяго 2 хвіліны – але кожны дзень і да перамогі!

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках