27 красавiка 2024, Субота, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Будзьце настойлівыя»: Як жыхар Гародні падняў супраць «таракана» свой двор

4
«Будзьце настойлівыя»: Як жыхар Гародні падняў супраць «таракана» свой двор
ФОТА: SVABODA.ORG (RFE / RL)

Мы самі – крыніцы інфармацыі для нашых суседзяў.

Штодня а 19-й, дзе б хто ні быў – мы разам. Мы разам сэрцамі, мы ведаем, што ў гэты час мы робім адно і тое. Пра гэта тэлеграм-каналу "Баста!" напісаў чытач з Гародні.

"Уключаю музыку з акна з самага пачатку флэшмобу, – піша чытач. – Мой ціхі і сонны двор у Дзевятоўцы атрымалася запаліць толькі на 10-ы дзень. І гэта было незабыўна. Пры гэтым ведаю, што ў суседніх кварталах удзельнікаў з кожным днём станавілася ўсё больш. Вельмі дапамог кіроўца заўчора, які накручваў колы па дварах з гучна ўключанай музыкай. Проста ездзіў і яшчэ да таго ж сігналіў часам. Учора ўжо музыка гучала з многіх вокнаў.

Дзве высновы.

Будзьце настойлівыя і дысцыплінаваныя. Штодня а 19-й, дзе б хто ні быў – мы разам. Мы разам сэрцамі, мы ведаем, што ў гэты час мы робім адно і тое. Гэта вельмі важна. Рана ці позна нас пачуюць і абавязкова падтрымаюць. Важны прыклад.

Шуміце гучней. Інтэрнэт ёсць не ва ўсіх. Газеты цяпер ніхто не чытае. Мы самі – крыніцы інфармацыі для нашых суседзяў. Звярніце ўвагу, калі мы ўключым у актыўную дзейнасць хоць бы 10% ад нашых 97% – перамога забяспечаная".

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі – падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашыя жыцці, і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодня а 19-й на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэраў, выходзім на гаўбцы, пляскаем, грукаем у рондалі або ўключаем музыку. Усяго 2 хвіліны – але кожны дзень і да перамогі!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках