26 красавiка 2024, Пятніца, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Наша сэрца заўсёды належыць Беларусі»: Магутная акцыя салідарнасці ў Мюнхене

«Наша сэрца заўсёды належыць Беларусі»: Магутная акцыя салідарнасці ў Мюнхене

Баварская сталіца чарговы раз падтрымала перамены ў нашай краіне.

3 ліпеня на Одэанплац у Мюнхене прайшла другая акцыя салідарнасці беларусаў, на якой прысутнічалі прадстаўнікі СМІ і баварскі палітык Паліна Гардзіенка, піша тэлеграм-канал МКБ.

Плакаты з патрабаваннямі вызваліць палітычных зняволеных, правесці свабодныя выбары, змяніць рэжым дыктатуры на дэмакратыю, якія трымалі ўдзельнікі акцыі прываблівалі гараджанаў і выклікалі цікавасць і спачуванне да сітуацыі ў Беларусі. Хвілінай маўчання прысутныя беларусы ўшанавалі памяць усіх суайчыннікаў, якія аддалі жыццё за незалежнасць краіны падчас войнаў, рэвалюцый і ў мірны час.

На заканчэнне акцыі ўдзельнікі зрабілі фатаграфію ў форме сэрца, якая сімвалізуе тое, што дзе б мы ні знаходзіліся – наша сэрца заўсёды належыць Беларусі!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках