26 красавiка 2024, Пятніца, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валюты ў краіне неўзабаве не застанецца.

18
Валюты ў краіне неўзабаве не застанецца.

У Беларусі ў I паўгоддзі ўсе ўдзельнікі рынку набылі валюты на $1 млрд 192,7 млн больш, чым прадалі

Беларусы ў I паўгоддзі набылі валюты на $658,2 млн больш, чым прадалі. Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.

За шэсць месяцаў гэтага года фізічныя асобы набылі наяўнай і безнаяўнай валюты на $4 млрд 704,5 млн у эквіваленце, прадалі - $4 млрд 46,3 млн. Чыстая купля замежнай валюты фізічнымі асобамі склала $658,2 млн.

Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі набылі замежнай валюты на $11 млрд 12,7 млн у эквіваленце, прадалі - $10 млрд 213,1 млн.

Чыстая купля замежнай валюты рэзідэнтамі склала 799,6 мільёна даляраў.

Нерэзідэнты Беларусі набылі валюты на $144,5 млн у эквіваленце, прадалі $409,6 млн.

Чысты продаж валюты нерэзідэнтаў склаў - 265,1 мільёна.

Усе ўдзельнікі рынку ў Беларусі ў першым паўгоддзі набылі валюты на $1 мільярд 192,7 мільёна больш, чым прадалі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках