У спякоту рэгіёны засталіся без пітной вады
3- 5.07.2020, 19:35
- 26,165
У рэгіёнах праблемы з вадой такія ж, як і ў Менску.
У горадзе Барані (Віцебская вобласць) якасць пітной вады ўжо даўно выклікае скаргі, некаторыя – хто мае лнцішчы – уважаюць за лепшае везці ваду за некалькі кіламэтраў або купляць пітную ваду ў краме, піша сайт orsha.eu.
Вось ужо некалькі дзён з кранаў дома №6 на вуліцы Зарэчнай цячэ вада, якую не хочацца выкарыстаць нават пасля тэрмічнай апрацоўкі.
Жыхары дома даслалі журналістам фатаграфіі вады, за выкарыстанне якой яны будуць плаціць камунальнікам, прытым, што яшчэ і купяць ваду ў краме.
Нагадаем, што менчукі далей скардзяцца на якасць водаправоднай вады.