26 красавiка 2024, Пятніца, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цапкала прыстрашыў санкцыямі фальсіфікатараў выбараў

51
Цапкала прыстрашыў санкцыямі фальсіфікатараў выбараў
ВАЛЕРЫЙ ЦАПКАЛА
ФОТА: NAVINY.BY

Сябры выбаркамаў займаюцца злачынствам супраць народа, мяркуе палітык.

«Усе, хто займаецца супрацьпраўнай дзейнасцю, будуць зафіксаваныя, іх імёны будуць вядомыя, ім наўрад ці дазволяць уезд у краіны Еўразвязу, у Злучаныя Штаты Амерыкі, можа быць, у шэраг іншых краін». Такое папярэджанне зрабіў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Валерый Цапкала на адрас тых, хто вінаваты ў неправамернай адбракоўцы подпісаў за ягонае вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты, паведамляюць naviny.by.

Штаб былога кіраўніка Парку высокіх тэхналогій здаў блізу 160 тысяч подпісаў, аднак мясцовыя выбаркамы прызналі сапраўднымі блізу 75 тысяч пра бар'еры 100 тысяч.

«Мы патрабуем, каб нам далі акты выбракоўвання, - заявіў Цапкала ў ходзе размовы з выбарцамі ў youtube вечарам 5 ліпеня. - Таму што тут напраўду крымінальная дзея альбо нашых актывістаў, які падрабілі гэтыя ўсе подпісы, і тады мы самі хацелі б выявіць такіх актывістаў, якіх былі засланымі правакатарамі, альбо мы бачым, што гэтым займаюцца акурат сябры мясцовай выбарчай камісіі. І калі гэтым займаюцца чальцы тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, то адпаведна яны займаюцца злачынствам супраць народа».

«Мы спрабуем абараніць галасы выбарцаў, перш за ўсё тых, хто падпісаўся за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты і на чыё меркаванне ўлада проста наплявала. Наплявала досыць адкрыта, (...) яшчэ і абвінаваціўшы нас, што гэта мы падраблялі подпісы», - сказаў прэтэндэнт на вышэйшую дзяржаўную пасаду.

«Улада проста плюнула ў твар людзям, якія стаялі ў чэргах, якія вельмі шмат часу выдаткавалі, праявілі сваю грамадзянскую актыўнасць, ініцыятыву, - мяркуе Цапкала. - Гэтыя подпісы былі фактычна скрадзеныя і перададзеныя іншым кандыдатам, пікеты якіх мы там не бачылі. Адзін з кандыдатаў, які «набраў» блізу 2 млн подпісаў: мы не бачылі ніводнага пікету ў Фрунзенскім раёне і не чулі нічога пра тое, каб хтосьці з ягонай ініцыятыўнай групы актыўна хадзіў па дамах і збіраў подпісы».

Спробу зняць яго з прэзідэнцкай гонкі Цапкала расцаніў як «боязь адкрытай і сумленнай барацьбы». На ягоную думку, улада хоча зняць трох «асноўных, найбольш рэйтынгавых канкурэнтаў», сярод іх ён, Віктара Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі (замест апошняга балатуецца ягоная жонка).

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках