26 красавiка 2024, Пятніца, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Ад гэтай улады адны страты

10
Леанід Заіка: Ад гэтай улады адны страты
Леанід Заіка
Фота: onliner.by

Калі беларускі ВУП сёлета знізіцца на 10-15%, то гэта будзе добра.

Беларускія прадпрыемствы сышлі ў страту – на іх працуе блізу мільёна чалавек. Паводле статыстыкі Нацбанка, у пачатку года дзель стратных прадпрыемстваў вырасла да 24%. Верагодна, цягам года сітуацыя стане яшчэ горшай. Нярадасную статыстыку ў экспрэс-каментары «Салiдарнасцi» ацаніў эканаміст Леанід Заіка.

– Яшчэ ў 90-я мы ў Беларусі праводзілі аналіз – і высветлілася, што ёсць два рэгіёны, якія я называю дэпрэсіўнымі. Гэта Магілёўскі і Віцебскі. Там удзельная вага стратных прадпрыемстваў перавышае 50%, – нагадвае ён.

Паводле словаў эканаміста, у нядаўняй гісторыі Беларусі былі перыяды, калі ляжалі цэлыя рэгіёны:

– Цяпер трэба глядзець, якая ў нас удзельная вага прадпрыемстваў з абсалютна адмоўнымі паказнікамі. А якія – з станоўчымі, але з вельмі нізкай прыбытковасцю ад 0 да 5%. У краінах з дрэнным узроўнем кіравання – як Беларусь, дзель гэтых прадпрыемстваў можа дасягаць 30–40%.

Гэта значыць, вядома, гэта яшчэ не сярэдзіна 90-х, але ў мяне ўзнікае пытанне: а што гэта мы 25 гадоў куляемся, займаемся адным і тым глупствам? Ужо надакучыла ўвесь час казаць пра гэтыя стратныя прадпрыемствы. Столькі часу прайшло, а яны зноў стратныя.

Можа, лепш увесці паняцце стратны прэзідэнт? Або стратны прэм'ер-міністр?

На думку Леаніда Заікі, чым менш беларускія чыноўнікі будуць гераічна займацца пытаннямі эканомікі, тым больш будзе карысці:

– Я ўсіх чыноўнікаў адправіў бы на два месяцы адпачываць на Канары. Асабліва ўрад – у поўным складзе. Можна нават чартарнымі рэйсамі. І нічога не зменіцца, – іранізуе эканаміст.

Кажучы пра тое, ці чакаць беларусам «чорнага лебедзя» для беларускай эканомікі ў 2020 годзе, суразмоўца адказвае:

– Будзе не чорны лебедзь, а гусь у яблыках. Калі беларускі ВУП сёлета знізіцца на 10–15%, то гэта будзе добра. Калі скажуць, што ў нас мінус 2-3%... значыць, хлусяць. А, як казаў Аляксандр Рыгоравіч міністрам, мы ведаем, хто хлусіць, а хто не хлусіць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках