27 студзеня 2021, Серада, 8:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Калдун захварэў на каранавірус

42
Дзмітрый Калдун захварэў на каранавірус
ДЗМІТРЫЙ КАЛДУН

3 ліпеня спявак выступаў на адкрыцці фантана, дзе былі Лукашэнка і Грэф.

- Учора (6 ліпеня. - Рэд) адчуў, што маё самаадчуванне пагоршылася: паднялася тэмпература, пачалася ламаніна ў целе. Кашлю няма і не было, з нюхам таксама ўсё добра. Сёння раніцай наважыў праверыцца на ўсялякі выпадак на каранавірус. Тэст даў станоўчы вынік, - распавёў kp.by Дзмітрый Калдун.

Музыка застаўся ў 6-ай гарадской лякарні, каб быць пад наглядам лекараў. Жонка Дзмітрыя Калдуна Вікторыя таксама здала тэст на COVID-19, але пакуль яе вынік невядомы, яна застаецца дома ў самаізаляцыі.

Дзмітрый не ведае, дзе ён мог заразіцца каранавірусам, але выступ на ўрачыстым адкрыцці мультымедыйнага фантана ў парку Янкі Купалы 3-га ліпеня быў самай масавай падзеяй у артыста за апошні час. На ўрачыстым адкрыцці мультымедыйнага фантана прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік «Ашчадбанка» Герман Грэф, выступалі спявак Юзары, гурт VAL, Дзяніс Мацуеў, Анастасія Масквіна.

- Не ведаю, ці быў я хворы ўжо падчас выступу на адкрыцці, ці там падхапіў каранавірус. Таму цяпер перажываю, што мог кагосьці там заразіць. Увесь гэты час пандэміі я стараўся насіць маску ў грамадскіх месцах, але як яна дапаможа, калі амаль усе ходзяць без масак? - кажа спявак.

Дзмітрый Калдун паведаміў усім калегам і сябрам, з якімі кантактаваў апошнія дні, пра свой дыягназ. Але артыст чакае выніку другога тэсту, які яму зробяць праз пару дзён, каб пераканацца ў правільнасці выніку.