21 студзеня 2021, Чацвер, 8:10
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт расейскай нафты ў Еўропу абрынуўся да мінімуму за 18 гадоў

4
Экспарт расейскай нафты ў Еўропу абрынуўся да мінімуму за 18 гадоў

Расея працягвае здаваць пазіцыі на нафтавым рынку Еўропы.

Расея працягвае здаваць пазіцыі на нафтавым рынку Еўропы, бо трымаецца ўгоды АПЕК + аб скарачэнні нафтаздабычы.

Ліпень можа стаць для расейскіх нафтавікоў горшым месяцам за апошнія 18 гадоў. Паводле звестак Argus, у графікі экспарту закладзены пастаўкі гатунку Urals у далёкае замежжа ў аб'ёме 1,67 млн барэляў у дзень. Гэта на 25% ніжэй, чым у чэрвені, і самы нізкі паказчык прынамсі з 2002 года, паведамляе finanz.ru.

Марскія адгрузкі Urals у ліпені павінны скараціцца на 41%, да 770 тысяч барэляў у дзень. У першую чаргу «пад нож» пойдуць пастаўкі праз парты Балтыйскага мора: яны знізяцца амаль удвая, да 580 тысяч барэляў у дзень.

Правал на еўрапейскім напрамку будзе часткова кампенсаваны пастаўкамі ў Кітай. Агульны экспарт расейскай нафты (па ўсіх гатунках) знізіцца на 14%, да 3,27 барэляў у дзень. «Гэта стане мінімальным узроўнем са снежня 2014 года», - адзначае Argus.

З траўня Расея абавязалася паменшыць здабычу нафты да 17-гадовага мінімуму - 8,5 млн барэляў у дзень. Пры гэтым попыт на паліва ўнутры краіны расце, а кошты біржавыя кошты на бензін б'юць гістарычныя рэкорды праз недахоп нафтапрадуктаў на рынку. У ліпені нафтавікі павялічаць прапампоўку на НПЗ на 3%, да 4,5 млн барэляў у дзень, ацэньвае Argus.

Скарачэнне нафтавага экспарту б'е па валютных даходах расейскай эканомікі, якія на дзве траціны забяспечваюцца продажам вуглевадародаў за мяжу.

Паводле звестак Федэральнай мытнай службы, за студзень-травень Расея страціла траціну нафтадаляравага даходу, зарабіўшы 33,7 млрд даляраў. Пры гэтым у траўні прыток нафтавых даходаў склаў усяго 3,6 млрд даляраў, што амаль утрая ніжэй за сярэднямесячны ўзровень мінулага году.

Імкліва бурацца даходы ад экспарту газу: калі ў студзені «Газпрам» зарабіў 3 млрд даляраў, у лютым - 2 млрд, у сакавіку - 1,76 млрд, у красавіку 1,319 млрд, а ў траўні ўсяго 1,123 млрд.

Экспартныя даходы расейскай эканомікі скарачаюцца пяць кварталаў запар, чаго не было ні разу ў найноўшай гісторыі, адзначае эканаміcт Nordea Таццяна Еўдакімава.

Паводле прагнозу ЦБ, за год Расея не далічыцца 169 млрд даляраў валютнага даходу. Яе агульны аб'ём упадзе на 40%, з 419 да 250 млрд даляраў і стане мінімальным за апошнія 15 гадоў.