26 красавiка 2024, Пятніца, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрыя Кахно знялі з эфіру АНТ

25
Дзмітрыя Кахно знялі з эфіру АНТ
ДЗМІТРЫЙ КАХНО

Вядомы тэлевядоўца выказаўся ў падтрымку перамен.

Як стала вядома kp.by, вядомы тэлевядоўца Дзмітрый Кахно пазбавіўся працы. Ён не быў у штаце ОНТ - працаваў паводле дамовы, але апошнім часам яго можна было назваць адной з галоўных асоб канала.

З 2016 года Дзмітрый быў нязменным вядоўцам папулярнай гульні «Удача в придачу», у 2018 і 2019 годзе ён быў вядучым «Песні года ў Беларусі», у 2019 годзе вёў гала-канцэрт каля стэлы на Дзень Незалежнасці.

Магчыма, праз эмацыйны допіс у Інстаграме аб symbal.by, дзе Дзмітрый сказаў, што ягоная жонка плача, а яго «раздзірае» ад таго, што сівой бабулі трэба ўцякаць ад людзей з аўтазака, Дзмітрый Кахно больш не будзе весці «Удача в придачу».

- 14 лiпеня ў мяне паводле графіку павінен быў быць эфір «Удача а придачу». Я патэлефанаваў адміністратару здымачнай групы, даведацца ці ўсё ў дзеянні. Мне адказалі: «Як, вам яшчэ не паведамілі? Была прынятая пастанова памяняць вядучых». Я працаваў на праекце 5 гадоў, даражыў ім і любіў дарыць людзям радасць. За гэты час мы разыгралі в «Удаче в придачу» прызоў на 20 мільёнаў даляраў. Павіншавалі ў жывым эфіры больш за мільён пераможцаў! І нават калі мая жонка Надзя нараджала сына Платона, я быў у жывым эфіры, - расказаў «Комсомолке» Дзмітрый Кахно.

Акрамя таго, 3 лiпеня шоўмэн павінен быў весці ўрачыстае адкрыццё мультымедыйнага фантана ў парку Янкі Купалы, які падарыў Менску Сбербанк. Яго выбрала агенцтва з Масквы, якое займалася арганізацыяй свята.

- Яны пыталіся, з кім з вядоўваў-дзяўчат мне будзе камфортней працаваць - я параіў Марыну Грыцук. Але за некалькі дзён да мерапрыемства мне паведамілі, што ім «настойліва рэкамендавалі замяніць вядоўцу». Я не шкадую, што напісаў гэты допіс, але мне шкада, што не змагу больш рабіць добрыя справы для беларусаў «Удача в придачу». Мой допіс пра затрыманні не ўтрымліваў прамой крытыкі ці агітацыі, але прымусіў ОНТ адмовіцца ад нязменнага вядоўцы праекта.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках