Барыс Вішнеўскі: Дыктатара і яго апрычнікаў - пад суд!
13- 12.08.2020, 21:29
- 46,584
Лукашэнка - міжнародны злачынец, незаконна ўтрымлівае ўладу.
Расейскі дзяржаўны дзеяч, палітолаг, журналіст, публіцыст, грамадскі дзеяч, палітык, апазіцыянер Барыс Вішнеўскі наведаў акцыю салідарнасці з Беларуссю ў Пецярбургу.
«Сябры, быў сёння ў аддзела беларускай амбасады ў Пецярбургу, дзе трэці дзень збіраюцца людзі на акцыю салідарнасці.
Паклаў кветкі, пагаварыў з людзьмі з беларускага зямляцтва - ім вельмі важная падтрымка.
Лукашэнка - міжнародны злачынец, незаконна ўтрымлівае ўладу.
Дыктатара і яго апрычнікаў - пад суд!
Жыве Беларусь!» - напісаў Вішнеўскі ў Facebook.