26 красавiка 2024, Пятніца, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікі Белдзяржфілармоніі выйшлі на страйк і спяваюць на прыступках будынка

20
Працаўнікі Белдзяржфілармоніі выйшлі на страйк і спяваюць на прыступках будынка

Да мурашак.

Работнікі Белдзяржфілармоніі выйшлі на акцыю салідарнасці і на страйк.

Калектыў спявае ў белым адзеннні на прыступках будынка, паведамляе тэлеграм-канал nexta_live.

Пасля закліку да Усебеларускай страйку падключаецца ўсё больш прадпрыемстваў і рабочых па ўсёй краіне.

Нагадаем, што да Усебеларускага страйку далучыліся некалькі цэхаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне, дзяржаўны Інстытут парашковай металургіі ў Менску, Менскі электратэхнічны завод імя Казлова, Жабінкаўскі цукровы завод, Менскі маргарынавы завод, працаўнікі «Гандлёвы Дом БМЗ» у Расеі, працаўнікі «Менскметрапраекта», Паўднёвы рынак у Гародні, некалькі цэхаў «Гродна Азота», працаўнікі «Белэнэргатэхпраекта», МТЗ, 4-ы тралейбусны парк ды іншыя прадпрыемстваў і ўстановы.

Адначасова праз адключэнне інтэрнэту ў Беларусі не працуюць дзясяткі тысяч дробных і сярэдніх прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і дзяржаўных устаноў. З-за страху перад народнымі пратэстамі Лукашэнка адключыў інтэрнэт і сам справакаваў маштабны страйк, які ахапіў транспарт, гандаль, банкі, ІТ-сферу.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках