27 красавiка 2024, Субота, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другі дзень вернікі розных канфесій моляцца за Беларусь у цэнтры Мінска

4
Другі дзень вернікі розных канфесій моляцца за Беларусь у цэнтры Мінска
фота: novychas.by

На плошчы Свабоды прысутнічалі лідары і вернікі праваслаўнай, каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкай цэркваў.

«Лукашэнка не баіцца Бога, ён не асвячае Бога ў сваім сэрцы і сваім розуме», – такімі словамі распачалася міжканфесійная малітва на Плошчы Свабоды ў Мінску. На ёй прысутнічалі лідары і вернікі праваслаўнай, каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкай цэркваў, піша «Новы час».

У «Фэйсбуку» 12 жніўня праваслаўны святар Аляксандр Шрамко анансаваў хрэсны ход па вуліцах Мінску для вернікаў розных канфесій, дзе усім разам можна памаліцца за спыненне гвалту ў Беларусі. Вернікі падтрымалі ініцыятыву і вырашылі штодня а 13 гадзіне збірацца на плошчы Свабоды для сумеснай малітвы і хрэснага ходу.

Каля Ратушы сабралася каля 200 вернікаў. Людзі прынеслі з сабой іконы, крыжы, Бібліі і кветкі.

«Гістарычна было так: святары маглі прыходзіць да цароў, калі тыя парушалі закон, – казаў прадстаўнік царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў Тарас Цялькоўскі. – Яны казалі ім, што тыя не маюць права хлусіць, забіваць».

Вернікі маліліся за хрысціянскую і справядлівую ўладу ў Беларусі, супраць гвалту і катаванняў. Жанчыны-верніцы памаліліся аб перамяненні сэрцаў канкрэтных прадстаўнікоў улады.

З плошчы Свабоды вернікі рушылі на праспект Незалежнасці да Чырвонага касцёла. Перад касцёлам на каленях кожны ў цішы меў магчымасць памаліцца за Беларусь. Пасля хрэснага ходу далучыліся новыя людзі і ўсе рушылі зноў на Плошчу Свабоды, прайшоўшы праз СІЗА на Валадарскага.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках