26 красавiка 2024, Пятніца, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія медыкі стварылі telegram-канал для дапамогі пацярпелым на мірных мітынгах

Беларускія медыкі стварылі telegram-канал для дапамогі пацярпелым на мірных мітынгах

Беларускія медыкі гатовыя бясплатна дапамагчы кожнаму.

Для гэтага яны стварылі адзіны telegram-канал «Лекар ЛЮДЗЯМ», дзе ў адным месцы збіраюць усе прапановы аб дапамозе ад лекараў, медыцынскіх цэнтраў, сумежных спецыялістаў для пацярпелых на мірных мітынгах, паведамляе naviny.by.

Стаматолагі, траўматолагі, гінеколагі, псіхолагі, педыятры, хірургі, неўролагі - спецыялісты па ўсёй Беларусі адкрываюць дзверы сваіх цэнтраў і кабінетаў для бясплатнага прыёму.

Калі вашым знаёмым або вам асабіста патрэбна дапамога, знайдзіце патрэбнага спецыяліста або паслугу сярод паведамленняў канала «Лекар ЛЮДЗЯМ», а таксама дзяліцеся спасылкай (каталога дапамогі https://t.me/doctorstopeople).

Для хуткага пошуку патрэбнага спецыяліста вы можаце ўвесці ў радок пошуку канала назву неабходнай для вас паслугі або лекара: напрыклад, «траўматолаг» або «стаматолаг». У кожным аб'яўленні пазначаны неабходныя адрасы, тэлефоны і спасылкі на сайт.

Канал аб'яднаў лекараў не толькі сталіцы, але і Барысава, Жодзіна і іншых гарадоў, а таксама instagram-старонкі спецыялістаў, якія гатовыя дапамагчы ў рэжыме анлайн дыстанцыйна.

Калі вы хочаце далучыцца да руху ўзаемадапамогі ці не можаце знайсці патрэбнага вам спецыяліста, пішыце адміністратару канала.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках