Работнікі МАПІДа патрабуюць новых выбараў і вызвалення палітвязняў
5- 17.08.2020, 21:47
- 32,270
Выстаўлены ўльтыматум.
Работнікі ўсіх упраўленняў МАПІДа падпісалі заяву на імя гендырэктара прадпрыемства. У ёй - патрабаванне пра непрызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, патрабаванне новых выбараў, спыненне гвалту на вуліцах з боку сілавікоў і вызвалення ўсіх палітвязняў, затрыманых падчас акцый пратэсту. Заяву з подпісамі перададуць у аўторак, паведамляе «Еўрарадыё».

Як даведаліся журналісты, работнікі МАПІДа ў выпадку невыканання патрабаванняў у найбліжэйшую пятніцу пачнуць бестэрміновую забастоўку. Таксама прынятая пастанова, што МАПІД цалкам выходзіць з дзяржаўнага прафзвязу.
МАПІД - найбуйнейшае ў нашай краіне будаўнічае прадпрыемства.