27 красавiка 2024, Субота, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок стаў заслужаным артыстам Украіны

21
Сяргей Міхалок стаў заслужаным артыстам Украіны

Беларускі музыка атрымаў узнагароду з рук украінскага прэзідэнта.

Сяргею Міхалку прысвоенае званне заслужанага артыста Украіны, паведамляе interfax.com.ua. Пра гэта было абвешчана падчас урачыстай цырымоніі, якая праходзіць у Кіеве ў гонар Дня незалежнасці Украіны.

Падчас цырымоніі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды вайскоўцам, навукоўцам, лекарам, паліцыі, артыстам.

«Уручыць ганаровае званне "Заслужаны артыст Украіны" Міхалку Сяргею Уладзіміравічу, музыку, салісту гурта Brutto», – абвесціў вядоўца цырымоніі.

Званне «Заслужаны артыст Украіны» прысвойваецца за высокае выканальніцкае майстэрства, стварэнне высокамастацкіх вобразаў, выяваў, кінафільмаў, якія сталі здабыткам айчыннай культурна-мастацкай спадчыны.

ФОТА: BRUTTO

Сяргей Міхалок папрасіў права на сталае пражыванне ва Украіне ў 2015 годзе. Ён патлумачыў, што падтрымка групай «Ляпіс Трубяцкой» рэвалюцыйных падзей ва Украіне негатыўна і варожа ўспрымаецца уладай Беларусі і Расеі. Таму ён, не адмаўляючыся ад беларускага грамадзянства, пастанавіў атрымаць права на сталае пражыванне ва Украіне.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках