26 красавiка 2024, Пятніца, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Украіне рэагаваць на сітуацыю ў Беларусі

5
Як Украіне рэагаваць на сітуацыю ў Беларусі
ФОТА: SVABODA.ORG

У Кіеве павінны надаваць прыярытэтную ўвагу сітуацыі ў Менску.

Затрыманых непадалёк ад Менска расейскіх наймітаў ПВК «Вагнера» ўзялі пад варту. Лукашэнка чакае тлумачэнняў ад РФ. Экспэрт-міжнароднік, кіраўнік праўлення няўрадавай арганізацыі «Майдан закордонних справ» Алег Белаколас выказаў выданню «Комментарии» меркаванне, што гэтая сітуацыя не павінна адцягваць увагу ад намечаных на 9 жніўня выбараў у Беларусі.

«Мяркую, што актыўнае абмеркаванне розных версій узнікнення нядаўняга скандалу, звязанага з затрыманнем пад Менскам наймітаў сумна вядомай ПВК «Вагнера», не павінна адцягваць нас ад галоўнага - будучых выбараў у Беларусі, якая з'яўляецца нашым суседам.

Нам варта памятаць, што, нягледзячы на некаторае цяперашняе напружанне ў дачыненнях, Масква і Менск з'яўляюцца рэальнымі хаўруснікамі і найбліжэйшымі партнёрамі, што пацверджанае агулам шэрагам двухбаковых дакументаў. Пры гэтым нельга скідаць з рахункаў і пэўны элемент непрадказальнасці, абумоўлены самой унутранай прыродай рэжымаў у гэтых абедзвюх краінах.

У гэтай сітуацыі актуальнай задачай для Украіны павінен стаць сталы маніторынг: унутрана-палітычнай сітуацыі ў Беларусі; стану беларуска-расейскіх стасункаў; адпаведных пазіцый Брусэля і Вашынгтона ў дачыненні да Менска. Відавочна, у Кіеве павінны таксама надаваць прыярытэтную ўвагу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках