26 красавiка 2024, Пятніца, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Берасця з'явілася графіці з 81-гадовай гарадзенкай, якая расчуліла Сяргея Ціханоўскага

5
У цэнтры Берасця з'явілася графіці з 81-гадовай гарадзенкай, якая расчуліла Сяргея Ціханоўскага

Галіна Піліпаўна намаляваная з цытатай з песні «Разбуры турмы муры».

У адным з двароў цэнтра Берасця з'явіўся стрыт-арт, прысвечаны 81-гадовай жыхарцы Гародні Галіне Піліпаўне Андрэйчык, якая стала знакамітай пасля гутаркі з Сяргеем Ціханоўскім у Гародні, паведамляе tut.by.

Графіці нанесенае на сцяну аднаго з закінутых дамоў у цэнтры Берасця. Галіна Піліпаўна намаляваная з трыма кветкамі і нататнікам з цытатай з песні «Разбуры турмы муры».

Стрыт-арт – копія фатаграфіі партала Hrodna.life з пікета Святланы Ціханоўскай, які прайшоў у Гародні 23 ліпеня. Гарадзенка Галіна Піліпаўна Андрэйчык, нагадаем, 29 траўня ў час пікету для збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай расчуліла сваім выступам Сяргея Ціханоўскага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках