10 траўня 2024, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі: Лукашэнку давядзецца ўцякаць з Беларусі

45
Жырыноўскі: Лукашэнку давядзецца ўцякаць з Беларусі

26 гадоў - гэта мяжа для беларусаў.

Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі не выключае хваляванняў у Беларусі і дапускае, што гэта можа прывесці да ад'езду Лукашэнкі з рэспублікі.

«Калі Лукашэнка абвесціць пра сваю перамогу, у Беларусі змогуць не пагадзіцца з гэтым. І выступяць супраць. Абстаноўка абвострыцца. Гэта можа прывесці да таго, што яму давядзецца, мажліва, пакінуць Беларусь у пазбяганне нейкіх ахвяр», - сказаў Жырыноўскі РІА «Новости».

На думку лідара ЛДПР, цяпер наступілі «іншыя часы»: нельга сілавым варыянтам застацца ва ўладзе.

«Дваццаць шэсць гадоў. Ужо ўсё, людзі стаміліся. Таму, гэта мяжа для беларусаў. Яны ціхія-ціхія, але могуць зладзіць што-небудзь у панядзелак, 10 жніўня. Гэта будзе такі значны дзень для Беларусі», - мяркуе расейскі парламентарый.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках