26 красавiка 2024, Пятніца, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Арменіі абмежавалі вяшчанне расейскіх тэлеканалаў

17
У Арменіі абмежавалі вяшчанне расейскіх тэлеканалаў

«Першы канал», «Расія» і «Культура» знікнуць з дзяржаўнага вяшчання.

Улады Арменіі прынялі пастанову абмежаваць вяшчанне расейскіх тэлеканалаў, паведамляе РБК.

Згодна з законам «Аб аўдыёвізуальных медыях», які падпісаў у сераду прэзідэнт рэспублікі Армен Саркісян, трансляцыя замежных каналаў, уключна расейскія, можа ажыццяўляцца толькі на падставе міждзяржаўных пагадненняў.

Абмежаванні закрануць толькі трансляцыі ў дзяржаўных сетках. На кабельныя сеткі (іх падпісантамі з'яўляюцца каля 60% насельніцтва Арменіі) забарона не распаўсюджваецца.

Новыя правілы будуць дзейнічаць з 2021, адзначае «Коммерсант». З рускамоўных каналаў у эфіры застанецца "Мір", які ўважаецца за тэлеканал усёй СНД. «Першы канал», «Расія» і «Культура» знікнуць з дзяржаўнага вяшчання.

29 студзеня старшыня Нацыянальнай камісіі тэлевізіі і радыё (НКТР) Тыгран Акапян заявіў, што замежныя тэлеканалы, якія дзейнічаюць у агульнадаступным лічбавым мультыплексе, нясуць пагрозу нацыянальнай бяспецы Арменіі.

Падкрэсліўшы, што ягоныя словы не скіраваныя супраць канкрэтных расейскіх тэлеканалаў, Акапян заявіў, што «ніводнага замежнага вяшчальніка, нават прыязнай нам краіны, не павінна быць у грамадскім мультыплексе».

Машына расейскай дзяржаўнай прапаганды не раз звярталася да Арменіі, выклікаючы гнеў у Ерэване.

Так, у кастрычніку 2019 года галоўная рэдактарка Russia Today Маргарыта Сіманьян у эфіры Уладзіміра Салаўёва на канале «Расія-1» распавядала пра расследаванне, дзе сцвярджалася што ў Арменіі пры фінансаванні Захаду моладзь вучаць чыніць дзяржаўныя перавароты.

Запрошаныя спікеры ў эфіры «Першага канала» ў 2018 годзе сцвярджалі, што Арменія самім сваім існаваннем абавязаная Расеі, адзначае Aravot.

Апытанне, праведзенае ў летам 2019 года паказала, што толькі 2,8% армянскіх тэлегледачоў давяраюць навінам «Першага канала». Узровень даверу да «Расеі-1» быў яшчэ ніжэйшым - 2,7%.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках