26 красавiка 2024, Пятніца, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампэа зноў заклікаў Кітай далучыцца да перамоваў аб ядзернай зброі

1
Пампэа зноў заклікаў Кітай далучыцца да перамоваў аб ядзернай зброі
МАЙК ПАМПЭА

Папярэдняе пагадненне мінае 5 лютага 2021 года.

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэа зноў заклікаў Кітай далучыцца да амерыкана-расейскім перамоў аб стратэгічных ядзерных узбраеннях, на якіх, паводле ягоных слоў, пазначыўся прагрэс, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Мы спадзяемся, што кітайскі бок зробіць выбар на карысць удзелу, - заявіў Пампэа журналістам на брыфінгу ў Вашынгтоне. - Мы мяркуем, што гэта ў іх інтарэсах. Мяркуем, што гэта ў інтарэсах усяго свету».

Дзяржсакратар адзначыў, што, на ягоную думку, удзел Кітая ў перамовах аб абмежаванні ядзерных арсеналаў вялікай магутнасці зробіць свет больш бяспечным.

«Краіны, якія сцвярджаюць, што яны хочуць ўзаемавыгадных пастаноў, што яны хочуць добрых вынікаў, што яны хочуць быць гульцом на глабальнай арэне, цяпер падышлі да той кропкі, дзе яны павінны, як ЗША і Расея, быць гатовымі да дыялогу аб стварэнні стратэгічнай сітуацыі , якая знізіць рызыку выкарыстання ядзернай зброі ў кожную часіну і ў кожным месцы», - сказаў Пампэа.

Ён выказаў надзею, што Расея паспрабуе пераканаць Пекін далучыцца да перамоваў аб ядзернай тэматыцы.

«Спадзяюся, яны ў гэтым паўдзельнічаюць. Мы спадзяемся, што Расея будзе заклікаць іх узяць удзел у гэтых перамовах», - сказаў Пампэа.

Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі выказаў надзею, што «ўвесь свет прыйдзе да ўсведамлення важнасці таго, каб гэтыя тры ядзерныя дзяржавы, якія валодаюць значнымі рэсурсамі і магчымасцямі, аб'ядналі намаганні для стварэння больш надзейнай, больш стабільнай стратэгічнай сітуацыі ў тым, што тычыцца рызык не толькі выкарыстання ядзернай зброі , але і яе распаўсюджвання».

Пампэа адзначыў, што адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа апошнія некалькі месяцаў спрабавала пераканаць краіны, якія валодаюць самым вялікім ядзерным патэнцыялам - Расею і Кітай - «уключыцца ў стратэгічны дыялог аб тым, як разам рухацца наперад для зніжэння рызык для свету, што гэта масіўная зброя будзе выкарыстана».

Ён выказаў аптымізм з нагоды нядаўніх перамоваў з Расеяй у Вене пра падаўжэнне дамовы СНВ-3 яшчэ на пяць гадоў.

Дамова абмяжоўвае колькасць разгорнутых ядзерных боегаловак, якімі могуць валодаць ЗША і Расея (не больш за 1 550 для кожнага боку), устанавіла абмежаванні на разгортванне сістэм іх даставак, і стварыла рэжым праверкі, уключаючы 18 інспекцый на месцах на год.

Пагадненне, дасягнутае адміністрацыяй прэзідэнта Барака Абамы, мінае 5 лютага 2021 года.

«Мы дасягнулі прагрэсу з расейскім бокам, - сказаў дзяржсакратар, не ўдаючы дэталі. - У нас было дзве ўдалыя сустрэчы. Спадзяюся, найбліжэйшым часам мы правядзем яшчэ адну».

Пры гэтым Пампея таксама выступіў у абарону пастановы адміністрацыі выйсці з пагаднення з Расеяй аб ракетах сярэдняй і малой далёкасці.

«Мы выйшлі з дамовы аб РСМД, таму што расейцы яе не выконвалі, - сказаў ён. - А гэта несла рызыкі дэстабілізацыі, бо калі ў вас ёсць пагадненне аб кантролі над узбраеннямі, і толькі адзін з бакоў яго выконвае, ствараецца стратэгічная рызыка».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках