27 красавiка 2024, Субота, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Вішнеўскі: Войска і спецслужбы ў вызначальны момант могуць здаць Лукашэнку

24
Барыс Вішнеўскі: Войска і спецслужбы ў вызначальны момант могуць здаць Лукашэнку

Лукашэнку лепш паляцець у Растоў, і адтуль распавядаць, што ён законны прэзідэнт Беларусі.

Гістарычную паралель Чаўшэску-Лукашэнка прывёў у каментары «Голасу Амерыкі» дэпутат гарадскога Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга, палітолаг і публіцыст Барыс Вішнеўскі.

Экспэрт адзначыў, што паміж падзеямі ў Румыніі канца 1989 года i цяперашняй выбарчай кампаніяй у Беларусі ёсць істотныя адрозненні. Так, паўстанне ў Тымішаара паўстала праз парушэнні правоў вугорскай меншасці, а ў Беларусі міжнацыянальныя канфлікты адсутнічаюць.

«Але аналогія можа быць у іншым: войска і спецслужбы, на якія толькі і робіць сёння стаўку Лукашэнка, у вызначальны момант могуць яго здаць. Гэта значыць, вызначыць, што яны спатрэбяцца ўсякай уладзе, а рабіць стаўку на чалавека, якога адкрыта ненавідзіць значная частка ўласнага народа, ім можа не захацецца. І на месцы Аляксандра Рыгоравіча я б не вельмі спадзяваўся, што яны «будуць класці жывот» за захаванне ягонай улады яшчэ на доўгія гады. Гэтага можа не здарыцца. А ўжо настроі грамадства дакладна змянілася. Я, вядома, не хачу прадказваць Аляксандру Рыгоравічу трагічны лёс «генія Карпат».

Ёсць розныя варыянты - можна, напрыклад, паляцець у Растоў-на-Доне, і адтуль распавядаць, што ён законны прэзідэнт Беларусі, падсумоўвае Барыс Вішнеўскі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках