26 красавiка 2024, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыджэі на праўладным мерапрыемстве ў Кіеўскім скверы ўключылі «Перамен!»

49
Дыджэі на праўладным мерапрыемстве ў Кіеўскім скверы ўключылі «Перамен!»
фото: nn.by

Такім чынам яны падтрымалі прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай.

Кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская і прадстаўніцы аб'яднанага штаба Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава заклікалі менчукоў прыйсці а 19:00 у Кіеўскі сквер. У гэтым час там праходзіла праўладнае мерапрыемства.

Беларусы, якія прыйшлі падтрымаць Ціханоўскую, паднялі рукі з белымі стужкамі. Нечакана зайграла песня Віктара Цоя «Перамен!». Людзі сустрэлі песню авацыямі і пачалі падыходзіць бліжэй да сцэны.

Высветлілася, што яе ўключылі хлопцы, якія стаялі за пультам і бралі ўдзел у арганізацыі афіцыйнага мерапрыемства. Дыджэі таксама ўзнялі рукі ўверх, трымаючы ў руках белыя стужкі - сімвал перамен.

«Мы хочам перамен! Да лепшага. Мы тут добраахвотна-прымусова ўдзельнічаем згодна з савецкай традыцыяй. Даведаліся пра гэта даслоўна сёння раніцай, што тут нейкае нібыта мерапрыемства. Ці не баімся страціць працу? Ужо страцілі», - сказаў без шкадаванняў дыджэй.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках