10 траўня 2024, Пятніца, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стадыёны скандуюць: «Жыве Беларусь!»

7
Стадыёны скандуюць: «Жыве Беларусь!»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Праз гэта ўлады скасоўваюць матчы.

Чым бліжэйшыя выбары (датэрміновае галасаванне ўжо ў разгары, а галоўны дзень Х – 9 жніўня), тым вышэйшы напал. Спорт і палітыка нечакана апынуліся зусім ужо побач. У многіх гарадах месцам сустрэчы кандыдатаў з выбарнікамі вызначылі стадыёны. Але нешта ў выніку пайшло не так. На сустрэчы прыходзіла вельмі ўжо шмат людзей, і арэны раптам адна за адной сталі прыходзіць у непрыдатнасць. Там нешта ламаецца і разбураецца, і гэтыя месцы становяцца непрыдатнымі для мітынгаў. Мерапрыемствы альтэрнатыўнай кандыдаткі Святланы Ціханоўскай скасоўваліся адно за адным, але тут пазначыўся трэнд, які занепакоіў людзей, надзеленых уладай, піша tribuna.com.

Людзі і без мітынгаў пачалі выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю, выкарыстоўваючы для гэтага любыя прыдатныя падставы. Напрыклад, футбольныя матчы. Тыдзень таму ў Гародні, калі гулялі «Нёман» з менскім «Дынама», з трыбунаў загучала «Жыве Беларусь!».

Праз некалькі дзён аналагічную крычалку зацягнулі ў Салігорску. У чацвер на стадыёне «Будаўнік» гулялі «Шахцёр» і берасцейскае «Дынама». Паядынак, верагодна, знаходзіўся пад пагрозай зрыву, бо ў пачатку тыдня на арэне павінны былі сустрэцца прыхільнікі Ціханоўскай, ды вельмі не своечасова лопнулі трубы – казалі, што аварыйныя працы могуць задоўжыцца на пару тыдняў. На шчасце, парадак у камунікацыях аднавілі значна хутчэй, футболу нішто не перашкодзіла. А людзям ніхто не змог перашкодзіць скандаваць тое самае – «Жыве Беларусь!» (Відэа з гэтымі словамі ўразлівым лепш не глядзець).

Вялікая верагоднасць, што гэтым бы ўсё не скончылася. На вечар пятніцы ў Менску быў прызначаны паядынак паміж «Дынама» і «Смалявічамі». На гульню зазывалі не толькі клубы, але і апазіцыйны тэлеграм-канал Nexta. Гульня рызыкавала стаць рэкорднай у наведвальнасці, але ў пятніцу раніцай квіткі на яе раптам перасталі прадаваць. Пра гэта папрасілі арганізатары матчу. Папаўзлі чуткі пра перанос – і хутка яны спраўдзіліся.

Чым жа маглі напалохаць арганізатараў заўзятары? Акрамя лозунгу «Жыве Беларусь!» на розум нічога не праходзіць. У выніку матч скасавалі, а заадно і яшчэ адну сустрэчу ў сталіцы, вызначаную на суботу – паміж «Менскам» і «Славіяй».

Такую пастанову ў Беларускай федэрацыі футболу патлумачылі форс-мажорам. У чым менавіта заключаецца форс-мажор, у Доме футболу казаць адмовіліся.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках