26 красавiка 2024, Пятніца, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 жніўня павінна застацца за намі!

75
10 жніўня павінна застацца за намі!
ФОТА: «НАША НІВА»

Да адной з самых значных дат у сучаснай беларускай гісторыі засталіся лічаныя гадзіны.

На вядучых беларускіх тэлеграм-каналах з'явіўся план дзеянняў на 10 жніўня 2020 года.

Сайт Charter97.org прыводзіць яго ў скарачэнні:

Да адной з самых значных дат у сучаснай беларускай гісторыі засталіся лічаныя гадзіны. На жаль, спадзявацца на тое, што галасы беларусаў будуць пачутыя, фактычна не варта. Менавіта таму мы, параіўшыся з дзясяткамі людзей, падрыхтавалі план Б, які павінен стаць годным супрацівам фальсіфікацыям, правакацыям і грубаму падаўленню мірных пратэстаў. Надышоў час для таго, каб сапраўдны беларускі дух зноў правіў на беларускай зямлі!

10 жніўня. Лукашэнку абвяшчаюць пераможцам? Барацьба прадаўжаецца.

1) УСЕАГУЛЬНЫ страйк на дзяржаўных прадпрыемствах да канца працоўнага дня. План выключна просты - прыходзьце на працу і збірайцеся разам на тэрыторыі прадпрыемства. Вашы патрабаванні да кіраўніцтва простыя: публічна падтрымаць правядзенне НОВЫХ і СУМЛЕННЫХ выбараў, а таксама максімальна спрыяць гэтаму.

Гэта эфектыўны і бяспечны спосаб пратэсту - звольніць цэлыя аддзелы і цэхі не змогуць, а міліцыя відавочна не рызыкне спрабаваць разганяць людзей, асабліва сапраўдных завадскіх мужыкоў.

2) МЕНСК І АБЛАСНЫЯ ЦЭНТРЫ

19.00. У выпадку фактычнага ўвядзення ў цэнтры горада ваеннага становішча і немагчымасці сабрацца ў адным месцы дастатковай колькасці чалавек, альбо ж пачатку занавання сталіцы з перакрыццем магістраляў і перакрыццем руху транспарту, пунктам збору становяцца найбольш папулярныя пляцоўкі Вашага раёна: станцыі метро, паркоўкі гандлёвых цэнтраў, пляцоўкі для кірмашоў.

Ідэальным пунктам збору стануць раённыя адміністрацыі. Як мінімум - менавіта там можна вылучыць і свае патрабаванні чыноўнікам. А яшчэ, там вы зможаце сустрэць іншых людзей, аб'яднацца ў вялікія групы і пачаць рух у бок цэнтра сталіцы і абласных гарадоў. Сіл і асабістага складу рэжыму не выстарчыць!

3) РЭГІЁНЫ

Менавіта рэгіёны павінны стаць піянерамі стварэння новай Беларусі, свабоднай ад дыктатуры Лукашэнкі. Больш за тое, менавіта ў рэгіёнах будзе найбольш спрыяльная сітуацыя для таго, каб вярнуць уладу ў рукі народа - сілавікоў там папросту не выстарчыць.

Ваша задача максімальна простая і гучыць яна так: заблакаваць (але не захопліваць!) будынак мясцовага выканкама і патрабаваць у кіраўніка гэтага самага выканкама публічна далучыцца да дэманстрантаў, а таксама запатрабаваць ад вышэйшых улад правядзення новых выбараў. Для гэтага дастаткова заняць плошчу перад выканкамам і не сыходзіць з яе датуль, пакуль вашы патрабаванні не будуць выкананыя. Ці ж патрабуйце прызначэння на гэтую пасаду чалавека з народу.

А калі плошча будзе перакрытая, то ўсё яшчэ прасцей - накіроўвайцеся проста да дома чыноўніка.

4) НАША МЭТА - правядзенне НОВЫХ ВЫБАРАЎ і безумоўнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных. Для гэтага ўсяго толькі патрэбныя дзве рэчы:

- перавысіць сілы супраціўніка, якімі нас палохаюць ужо 26 гадоў. Памятаеце - яны звычайныя людзі, а не робаты. І ў іх ёсць сапраўды такія ж страхі, пачуцці і стомленасць. Іх значна менш, чым нас.

- устанавіць наўпроставую дэмакратыю народа, якая існавала на беларускай зямлі стагоддзямі: гэта наўпроставае волевыяўленне, народныя веча і канстытуцыя.

Мажліва, годзе трываць дыктатуру нахабнага царка?! Да сустрэчы ў новай і свабоднай Беларусі!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках