26 красавiка 2024, Пятніца, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстоўцы ў Бэйруце занялі будынак МЗС

1
Пратэстоўцы ў Бэйруце занялі будынак МЗС

Тысячы дэманстрантаў выступаюць за адстаўку ўрада.

Пратэстоўцы ў Бэйруце прарваліся ў будынак МЗС Лівана, паведамляе тэлеканал LBCI (пераклад - РБК). Удзельнікі акцыі патрабуюць адстаўкі ўраду.

Паводле звестак LBCI пратэстоўцы абвясцілі будынак МЗС штабам рэвалюцыі і ўзнялі плакаты. Адзін з надпісаў на плакатах абвяшчае: «Бэйрут - горад без зброі», - перадае тэлеканал Al-Jadeed.

У будынак міністэрства для перамоў увайшлі супрацоўнікі службы бяспекі, паведамляе LBCI.

Акрамя таго, некалькі чалавек уварваліся ў Міністэрства эканомікі, перадае тэлеканал.

Паводле Reuters, у цэнтры Бэйрута сабраліся блізу 7 тысяч пратэстоўцаў.

Пратэсты шуганулі ў Бэйруце пасля выбуху порту 4 жніўня, у выніку якога загінулі сама менш 158 чалавек, яшчэ блізка што 6 тысяч атрымалі раны. Згодна з папярэдняй версіяй, выбух адбыўся праз зварачныя работы на складзе, дзе ляжала салетра.

6 жніўня ў Бэйрут для неадкладнай сустрэчы з кіраўніцтвам Лібана прыляцеў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Паводле ягоных слоў, цяпер узнікла магчымасць «закласці падваліны для аднаўленні Лібана» на «доўгатэрміновую перспектыву».

Па перамовах з прэзідэнтам Лібана Мішэлем Аўнам і прэм'ер-міністрам Гасанам Дыябам Макрон абвясціў, што Францыя выступіць ініцыятарам праграмы міжнароднай падтрымкі жыхарам Лібана пасля выбуху. Ахвоту ўзяць удзел у зборы сродкаў ужо выказалі прадстаўнікі Еўразвязу, ААН, а таксама Вялікая Брытанія і ЗША.

Таксама французскі прэзідэнт заклікаў да правядзення ў Лібане рэформаў для барацьбы з карупцыяй і забеспячэння празрыстасці ў эканоміцы. Паводле ягоных слоў, краіна ўжо некалькі гадоў знаходзіцца ў крызісе, а «сітуацыя патрабуе новага палітычнага пагаднення».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках