26 красавiка 2024, Пятніца, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі за два месяцы эпідэміі COVID-19 лік ветэранаў зменшыўся ў два разы

8
У Беларусі за два месяцы эпідэміі COVID-19 лік ветэранаў зменшыўся ў два разы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА БЕЛТА

Жахлівая статыстыка.

Толькі за два месяцы 2020 года – травень і чэрвень – колькасць ветэранаў у Беларусі скарацілася амаль удвая. Гэта афіцыйная статыстыка. На звесткі звярнула ўвагу «Еўрарадыё».

Звесткі:

01.04.2019 – ветэранаў у краіне налічваецца 6250

01.04.2020 – ветэранаў менш за 5 тысячаў

01.05.2020 – ветэранаў 4,7 тысячы

01.07.2020 – ветэранаў 2639

Гэта рэзкае падзенне, якога не было раней. З 1 красавіка 2019-га да 1 траўня 2020 года памерла менш ветэранаў, чым у траўні-чэрвені 2020 года.

Нагадаем, сёлета Аляксандр Лукашэнка настаяў на правядзенні параду Перамогі нягледзячы на пандэмію каранавірусу. У ім удзельнічалі і ветэраны. Некаторыя, беручы прыклад з Лукашэнкі, грэбавалі сродкамі індывідуальнай абароны.

Віншаванне ветэранаў таксама адбывалася дома: да іх прыходзілі актывісты моладзевых арганізацый, а часам і цэлыя аркестры.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках