26 красавiка 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва спрашчае выдачу віз беларусам ужо з наступнага тыдня

6
Літва спрашчае выдачу віз беларусам ужо з наступнага тыдня
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Інфармацыю апублікавала МЗС краіны.

Міністэрства замежных спраў Літвы спросціць выдачу віз беларускім грамадзянам, яны будуць выдавацца на паўгода і пры афармленні спатрэбіцца мінімальны пакет дакументаў, паведамляе interfax.by.

Паводле інфармацыі МЗС, з 21 верасня ў Літве да беларусаў будуць выстаўляцца такія ж умовы выдачы нацыянальных віз, як да грамадзян Аўстраліі, Японіі, Злучанага Каралеўства, Злучаныя Штаты Амерыкі, Канады, Новай Зеландыі і Паўднёвай Карэі.

Таксама беларусы павінны будуць прадставіць доказ сваёй фінансавай забяспечанасці - сродкі на тры месяцы, альбо абавязацельства юрыдычнай асобы для забеспячэння такіх сродкаў.

Мяркуецца, што спрошчаны візавы рэжым будзе дзейнічаць да 21 сакавіка 2021 года.

"Літоўская дыпламатычная служба здольная забяспечыць зладжаны і хуткі працэс выдачы віз без стварэння бюракратычных і адміністрацыйных перашкод", - заявіў кіраўнік літоўскага МЗС Лінас Лінкявічус.

У сваю чаргу міністарка ўнутраных спраў Літвы Рыта Тамашунэнэ паведаміла, што для паскарэння працэдур выдачы віз Дэпартамент міграцыі пачне разглядаць просьбы высокакваліфікаваных спецыялістаў з Беларусі яшчэ да іх прыбыцця ў Літву.

"У гэты момант самае важнае - забяспечыць зладжаны працэс рэалізацыі працэдур", - сказала Тамашунэнэ.

Як адзначае агенцтва BNS, беларускія кампаніі пачалі актыўна шукаць магчымасці пераводу дзейнасці за мяжу пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Вынікі выбараў выклікалі ў краіне масавыя пратэсты.

Кабмін Літвы зацвердзіў план дапамогі жыхарам Беларусі, у ім, акрамя згаданых ільгот, разглядаецца магчымасць дазволіць заснавальнікам кампаній адкрываць рахункі не толькі ў банках, але і ва ўстановах электронных грошай, нагадвае BNS. У плане таксама пазначаецца прамая дапамогу ў лячэнні пацярпелых беларусаў, спецыяльныя стыпендыі беларускім студэнтам і дапамога Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту, які працуе ў Вільні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках