26 красавiка 2024, Пятніца, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 350 беларускіх навукоўцаў і творчых людзей заклікалі да новых выбараў

14
Больш за 350 беларускіх навукоўцаў і творчых людзей заклікалі да новых выбараў
ФОТА: «НАША НІВА»

Падпісанты звяртаюцца да ўсіх цывілізаваных краін.

Пад зваротам беларускіх навукоўцаў і людзей творчых прафесій паставілі свае подпісы 356 чалавек, паведамляе thinktanks.by.

Падпісанты звяртаюцца да ўсіх цывілізаваных краін, для якіх чалавечае жыццё і годнасць з'яўляюцца бясспрэчнымі каштоўнасцямі, якія ляжаць у аснове сацыяльнага жыцця.

У звароце адзначаецца, што Беларусь - еўрапейская краіна, народ якой сёння адкрыта і самааддана выступіў на абарону жыцця і годнасці грамадзян супраць аўтарытарнага рэжыму, які паказаў усяму свету, што ён гатовы бараніць сваю ўладу ў краіне ўсякім коштам.

«У гэтай сітуацыі мы звяртаемся да вас як нашых аднадумцаў і просім надаць дзейсную падтрымку беларускаму народу, якая дасць нам магчымасць аднавіць у краіне захаванне законнасці дзеля гарантавання бяспекі для ўсіх грамадзян і дзеля цывілізаванай будучыні для нашай краіны. Каб гэта стала магчымым, нам неабходна супольнымі намаганнямі дамагчыся таго, каб:

• у краіне быў спынены гвалт,

• былі выпушчаныя ўсе палітвязні,

• былі праведзены новыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Мы перакананыя, што беларускае грамадства гатовае самастойна вызначаць лёс сваёй краіны, і спадзяемся на ваша садзейнічанне ў ініцыяванні перамоўнага працэсу паміж Каардынацыйнай радай і прадстаўнікамі дзейнай улады. Толькі мірныя перамовы змогуць вярнуць Беларусь у рэчышча законнасці і прыхільнасці гуманістычным каштоўнасцям», - сказана ў звароце.

Свае подпісы пад ім паставілі Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў, прафесар БДМУ Святлана Хідчанка ды іншыя вядомыя ў Беларусі навукоўцы, пісьменнікі, паэты, артысты і журналісты.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках