26 красавiка 2024, Пятніца, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены больш эфектыўны, чым вакцына, спосаб барацьбы з COVID-19

7
Знойдзены больш эфектыўны, чым вакцына, спосаб барацьбы з COVID-19

Навуковыя даследаванні правялі ў ЗША.

Дырэктар Цэнтраў кантролю і прадухілення захворвання ЗША Роберт Рэдфілд заявіў аб тым, што навуковыя даследаванні давялі карысць маскі для абароны ад каранавіруснай інфекцыі.

«Маска - найважнейшы сродак абароны грамадскага здароўя, які мы маем», - заявіў Рэдфілд падчас слуханняў у камітэце Сената ЗША, паведамляе «Голас Амерыкі».

Галоўны эпідэміёлаг ЗША падкрэсліў, што маска можа ахаваць ад каранавіруса нават больш, чым вакцына.

«Я нават скажу, што маска больш гарантавана абароніць мяне ад COVID, чым калі я зраблю вакцынацыю ад COVID, бо імунагеннасць можа складаць 70 адсоткаў, і калі вакцына не выкліча ў мяне рэакцыі ў адказ імуннай сістэмы, яна мяне не ахавае, а гэтая маска - так», - акцэнтаваў Роберт Рэдфілд.

Дырэктар Цэнтраў кантролю і прадухілення захворвання ЗША адзначыў, што пры ўмове масавага нашэння масак пандэмію каранавіруснай інфекцыі можна ўтаймаваць за 6-12 тыдняў.

Роберт Рэдфілд ацэньвае, што вакцына ад каранавіруса стане даступнай шырокай грамадскасці толькі ўвосень 2021 года. У той жа час, у невялікай колькасці вакцына з'явіцца ўжо ў канцы 2020 года.

Раней мы паведамлялі аб тым, што згодна з САЗ, маска можа быць эфектыўным сродкам толькі пры выкананні шэрагу правілаў і разам з рэгулярнай апрацоўкай рук. Аднак праз няшчыльнае прыляганне да твару яна толькі трохі памяншае імавернасць заражэння.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках