26 красавiка 2024, Пятніца, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Змагацца, рызыкаваць, падымацца і ісці»

23
«Змагацца, рызыкаваць, падымацца і ісці»
Фото: «Наша Ніва»

Трэба мабілізавацца на перамогу.

Час перфомансу скончыўся, нашы сілы павінны быць мабілізаваныя на самае галоўнае ў цяперашні момант – на перамогу, піша тэлеграм-канал «Баста!».

«Дзякуючы тэлеграм-каналам мы ўсе маем магчымасць выказацца датычна сітуацыі, – піша чытачка. – Я не стаю ў баку ад пратэстаў, знаходзячыся разам з грамадзянамі маёй краіны, якія вядуць барацьбу за свабоду і справядлівасць. Некаторыя тэндэнцыі сталі выразна бачныя.

Жаночы марш паказаў, што час перфомансу скончылася. Перад намі – цынічны мудак, які канчаткова страціў аблічча і рысы нармальнага чалавека. Ягонае садысцкае стаўленне да патрабаванняў свабоды і дэмакратыі ўзрастае. Нам патрэбнае дакладнае разуменне гэтага. Змагацца, рызыкаваць, падымацца і ісці, не адступаць трэба кожны раз за выразную ідэю і выразна сфармуляваную мэту.

Нашы сілы павінны быць мабілізаваныя на самае галоўнае ў цяперашні момант – на перамогу. Мы не адступім. Нашы мэты ясныя. Наша воля моцная. Наша краіна належыць нам, і мы не саступім яе хлусліваму таракану, які гатовы знішчаць беларускую нацыю».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках