10 траўня 2024, Пятніца, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэтая хуткая «Фау»

17
Гэтая хуткая «Фау»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Зноў забіў пераможны бубен.

Ледзь прыйшла статыстыка пра чарговае збядненне расейцаў і навіны пра рост падаткаў, выйшаў Пуцін, галоўны наш шаман, і зладзіў пераможнае камланне.

Паводле ягоных словаў, ракеты комплексу «Авангард» у 27 разоў перавышаюць хуткасць гуку, расейскія ўзбраенні кратна пераўзыходзяць па сіле, моцы, хуткасці, дакладнасці ўсе існавалыя і існыя сёння ўзоры, і такой зброі няма ні ў кога ў свеце. Госпадзе, як мы гэтага чакалі, нарэшце сёння ляжам спаць спакойна!

Пра падобнае мы чыталі – «Фау-2» у фюрара напрыканцы вайны. Самая хуткая, першая ў свеце балістычная, дакладная, далёкая. Ні ў кога такой не было. Больш за тры тысячы штук запусцілі. І... Пасля такога неверагоднага сусветнага поспеху – бункер, атрута і «піф-паф» у скронь з пісталета.

Але, добра. Тады была вайна – цяпер яе няма.

Што ёсць на самай справе ў гэтага «Авангада», колькі іх зрабілі, для чаго і колькі гэта каштуе – невядома. Верыць Пуціну нельга ні ў чым. Усё трэба правяраць, пералічваць пасля ягоных рук грошы ў гаманцы. Бо, паводле словаў Пуціна, Расея павінна была летась высадзіцца на Марсе (а Рагозін, тым не менш, усё яшчэ тут), усё ў нас сучаснае, першае ў свеце і да т.п.

Але там, дзе атрымаецца праверыць факты, як правіла, высвятляецца, што альбо абвешчаныя поспехі – ашуканства (як з «вакцынай “Спадарожнік V”»), альбо яны моцна перабольшаныя. А ўжо што тычыцца найноўшых узбраенняў, то тут усё сакрэтна і праверыць тое, у чым запэўнівае кіраўніцтва, немагчыма.

Нельга не адзначыць гэты запал Пуціна да ваеннай тэхніцы, гэты ягоны гонар «колеру хакі» – ганарыўся б лепш тым, што ў Расеі па ўсёй краіне нармальныя прыбіральні, ва ўсіх ёсць вадаправод і гарачая вада. Але гэтага няма, дваццаць гадоў і звышпрыбыткаў не хапіла.

Можа быць, Пуцін абвесціў бы, што ён у Расеі ўсе «сарціры замачыў», але тут не забяспечыш сакрэтнасць вынікаў – гэта вам не таямнічы «Авангард».

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках